Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэф: "Сбербанк России" набліжаецца да лічбы $1 млрд.


Герман Грэф
Герман Грэф
Амаль адзін мільярд даляраў інвэстыцыяў уклаў у беларускую эканоміку "Сбербанк России". Такую лічбу назваў сёньня ў Менску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прэзыдэнт-старшыня праўленьня гэтага найбуйнейшага расейскага банку Герман Грэф.

Ён таксама назваў пасьпяховай праграму экспарту беларускіх тавараў у Расею, курыраваную "Сбербанкам".

Аляксандар Лукашэнка, які звычайна абстаўляе замежныя праекты ў Беларусі шэрагам абавязковых умоваў, сёньня заявіў пра сваю гатовасьць "падтрымаць любыя праекты "Сбербанку":

"Банк выказаў жаданьне фінансаваць розныя праекты. Выбірайце любыя, мы вам абсалютна давяраем".

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч так патлумачыў "Свабодзе" пазыцыю кіраўніка беларускай дзяржавы:

"Беларусі тэрмінова неабходна атрымаць 5 – 7 мільярдаў даляраў. Ніякай упэўненасьці, што іх дасьць Захад, у Лукашэнкі няма. Вось ён і "прагінаецца" перад грашыма "Сбербанку".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG