Як паведамляе Радыё Рацыя, часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль сустрэўся з абвінавачваемай па справе масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году Настай Палажанкай, з маці кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Алай Уладзіміраўнай і некалькімі жонкамі палітычных зьняволеных – Вольгай Някляевай, Марынай Фядутай, Вольгай Бандарэнкай.
Па словах Бандарэнкі, нагодай для сустрэчы стала сьвята – 8 сакавіка:
"Хоць быў сьветлы, сонечны дзень, аднак мы гаварылі пра сумныя для нас і краіны справы. Гаварылі аб сваім родных і блізкіх, аб тым, як нас хвалюе кожная іхняя хвіліна ў зьняволеньні. Выказвалі просьбу, каб не забывалі пра нас, у першую чаргу – пра іх".
Як распавяла Вольга Бандарэнка, Жан-Эрык Хольцапфэль запэўніў, што кіраўніцтва і грамадзкасьць краін Эўразьвязу памятаюць пра беларускіх палітзьняволеных, думаюць і працуюць над гэтай праблемай, спрабуючы знайсьці шляхі іх вызваленьня.