Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Лёгкі адрэагаваў на ініцыятыву брытанскіх юрыстаў


Брытанскія юрысты спрабуюць зьвярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасьцю беларускага лідэра і палітычнай вастрынёй сытуацыі, заявіў БелаПАН кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі.

Гэтак ён пракамэнтаваў артыкул у брытанскай газэце «The Independent».

Выданьне паведаміла, што брытанская юрыдычная фірма H2О Law рыхтуецца ініцыяваць прыватны судовы перасьлед у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсьць усе неабходныя складнікі для таго, каб прад’явіць як прыватнае абвінавачаньне, так і грамадзянскі пазоў Аляксандру Лукашэнку. Мы гатовыя ўступіць у гэтую справу, і сем’і, якія мы прадстаўляем, поўныя рашучасьці», — заявіў у інтэрвію газэце партнэр-заснавальнік H2О Law Джэйсан Маккей.

«Пэрспэктывы ў гэтай задумы — нулявыя, — сказаў Павал Лёгкі. — Гэта на самой справе ня больш чым піяр-акцыя спадароў юрыстаў. Гэта толькі спосаб хоць як зьвярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасьцю беларускага лідэра і палітычнай вастрынёй сытуацыі. Я думаю, што і самі арганізатары выдатна разумеюць, што гэта пусты рэклямны пшык. А вось „The Independent“, не разабраўшыся ў сутнасьці пытаньня, папросту купілася на танны трук. Іміджу сур’ёзнага выданьня падобнае, на мой погляд, проста шкодзіць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG