Расейскі Внешэкономбанк прапанаваў свой удзел у фінансаваньні будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта сёньня журналістам паведаміў намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.
"Сёньня група Внешэкономбанка выйшла на ўрад Беларусі з пэўнымі прапановамі па фінансаваньні шэрагу інвэстыцыйных праектаў, пачынаючы ад прапаноў пра магчымы ўдзел у фінансаваньні будаўніцтва АЭС расейскімі партнэрамі да праектаў у галіне сельскай гаспадаркі", — цытуе намесьніка прэм'ер-міністра БЕЛТА.
Урад Беларусі разглядае гэтыя пытаньні і зацікаўлены ў тым, каб у айчынных суб'ектаў гаспадараньня было больш магчымасьцяў выбіраць крыніцы фінансаваньня, адзначыў Сяргей Румас.
Ён падкрэсьліў: "Пытаньні па будаўніцтве АЭС знаходзяцца ў перагаворнай стадыі. Ні па мэханізьме крэдытаваньня, ні па суме няма вызначаных рашэньняў".