Сёньня спаўняецца год з дня ўступленьня на пасаду новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. За гэты час ва ўнутраным жыцьці Ўкраіны, у яе пазыцыях на міжнароднай арэне зьмянілася вельмі шмат. Аднак, перакананыя экспэрты, у адносінах Беларусі і Ўкраіны наступіў застой.
У апошнія гады праўленьня прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі ў Аляксандра Лукашэнкі і тагачаснага прэм'ера Сяргея Сідорскага былі актыўныя кантакты з украінскім кіраўніцтвам, падпісваліся рэвалюцыйныя міжурадавыя дамовы, у тым ліку пра скасаваньне ўсіх абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі. Праэўрапейскі лідэр Юшчанка пэўны час выступаў пасярэднікам у кантактах афіцыйнага Менску з Захадам і шмат зрабіў для далучэньня Беларусі да праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства".
Калі ж на чале Ўкраіны стаў ідэалягічна блізкі Аляксандру Лукашэнку прарасейскі палітык Віктар Януковіч, адносіны Менску і Кіева раптам замарозіліся. Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў перакананы, што Віктар Юшчанка імкнуўся схіліць Аляксандра Лукашэнку да антымаскоўскай палітыкі, што не падыходзіць Віктару Януковічу:
"Калі прыйшоў Януковіч, які лічыцца схільным да больш цеснага
Украінскаму боку, магчыма, Масква ня раіла збліжацца зь Менскам.
На адносіны паміж Кіевам і Менскам цяпер актыўна ўплывае Масква, — перакананы Андрэй Фёдараў. Такой жа думкі трымаецца кіеўскі экспэрт Міхаіл Білэцкі:
"Пахаладаньне адбылося ў першую чаргу таму, што арыентацыя цяперашняй
Адносіны паміж Менскам і Масквою дэ-факта зьяўляюцца супярэчлівымі.
Паводле спадара Білэцкага, за прамінулы год практычна не было ніякага прагрэсу ў адносінах Украіны і Беларусі, за выключэньнем хіба што дамовы аб транзыце вэнэсуэльскай нафты трубаправодам Адэса — Броды.
Моцна псуе двухбаковыя адносіны Менску і Кіева неўрэгуляванае пытаньне ратыфікацыі двухбаковай дамовы 1997 году аб супольнай мяжы. Летам мінулага году ў апошні момант Менск адмовіўся перадаваць Кіеву ратыфікацыйную грамату і завяршаць працэдуру, вярнуўшы на парадак дня двухбаковых дачыненьняў праблему ўкраінскага доўгу Беларусі пачатку 90-х. Гаворыць Андрэй Фёдараў :
"Афіцыйны Менск хоча такім чынам усё ж даціснуць Кіеў да нейкіх канкрэтных крокаў па выплаце гэтага доўгу".
Міхаіл Білэцкі выказаў думку, што пытаньне мяжы зь Беларусьсю — ня самае актуальнае ў Кіеве, хаця, магчыма, яно яшчэ дзесьці блукае калідорамі МЗС Украіны.
Цяперашні прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, які раней сябе называў беларусам паводле паходжаньня і некалькі разоў наведваў радзіму сваіх продкаў — вёску Янукі Докшыцкага раёну, нечакана выракся гэтага і перад сваім візытам у Польшчу заявіў пра свае польскія карані. Міхаіл Білэцкі кажа, што асаблівай вагі гэтым заявам у Кіеве не надаюць: ці мала што новага выявілі гісторыкі ў ягоным радаводзе, а з другога боку, з досьведу вядома, што Віктар Януковіч часам шмат што блытае ў сваіх заявах:
"Але цяпер ужо 21-е стагодзьдзе, і мне падаецца, што тэма сямейных ці глыбінных супольных каранёў паміж лідэрамі ня мае такога ўжо асаблівага значэньня, як было ў часы Яраслава Мудрага".