Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі: замкнёнае кола


Беларускі парлямэнт ня будзе разглядаць пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі падчас зімовай сэсіі. Як заявіў сёньня кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка, гэта — выключная кампэтэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.

«У адпаведнасьці з заканадаўствам і Канстытуцыяй, прызнаньне дзяржаваў ажыцьцяўляе прэзыдэнт», — адзначыў Карпенка.

Эпапея зь непрызнаньнем незалежнасьці гэтых дзьвюх грузінскіх аўтаномій мае даўгую гісторыю:

Як Беларусь не прызнавала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі

Як Беларусь не прызнавала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі - II


У сувязі з сёньняшняй заявай сп. Карпенкі варта нагадаць, што казаў Аляксандар Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў 8 верасьня 2008 году, празь месяц пасьля пачатку грузіна-расейскай вайны:

«Прызнаць або не прызнаць Абхазію - для нас гэта ня толькі пазыцыя Расеі. Ня гэта галоўнае. Прыйдзе час, і мы разгледзім гэтае пытаньне і ў Беларусі. Разгледзім, гэтак жа як гэта зрабіла Расейская Фэдэрацыя - у парлямэнце. Я думаю, што нашы дэпутаты, якіх мы празь некалькі дзён абіраем - зьвернуцца да гэтага пытаньня. Замоўкнуць і прамаўчаць мы ня маем права. Гэта несумленна ў дачыненьні да Абхазіі. Аналягічна - з Паўднёвай Асэтыяй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG