Ноч з аўторка на сераду была самая халодная за апошнія марозныя дні. Тэмпэратура паветра вагалася ад мінус 15 у Берасьці да мінус 29 градусаў на мэтэастанцыі Езярышча Віцебскай вобласьці. Дзе ратуюцца бяздомныя, ці ёсьць ахвяры абмарожаньняў, якія ўзьнікалі надзвычайныя сытуацыі?
У Менску, на вуліцы Ваўпшасава, ёсьць прытулак для бяздомных, дзе тыя могуць пераначаваць. Там дазволена знаходзіцца з 18-й вечара да 8-й раніцы. Зараз ахвотных уладкавацца там на начлег паболела, кажа дырэктар гэтай установы Мікалай Вяргееў:
«З халадамі кліентаў стала больш. Народ падыходзіць, па меры магчымасьці бяром. Нават без дакумэнтаў даем начлег, а потым правяраем. Перавагу аддаем жыхарам гораду Менску».
Карэспандэнтка: «А на колькі чалавек разьлічаны ваш дом?»
«На 92, і зараз ён запоўнены цалкам».
Карэспандэнтка: «А які тэрмін у вас могуць знаходзіцца людзі?»
«Ад аднаго месяца да году. Калі пэнсіянэры, інваліды — вырашаем магчымасьць уладкаваньня ў дамы-інтэрнаты, калі працаздольныя — дапамагаем працаўладкавацца праз цэнтры занятасьці. Ну, а далей хадайнічаем аб пасяленьні ў інтэрнат».
Карэспандэнтка: «На ваш погляд, хапае на сталіцу аднаго такога дома?»
«Пакуль, думаю, мы ўпраўляемся».
Але дакладная колькасьць асобаў бяз пэўнага месца жыхарства, так званых бамжоў, невядомая ні ў Менску, ні ў цэлым па краіне. Дамы начнога перабываньня ёсьць таксама ў Віцебску і Горадні, будуюцца ў Воршы і Берасьці.
Прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі распавёў:
«Павелічэньня колькасьці надзвычайных сытуацый, зьвязаных з узмацненьнем маразоў — я маю на ўвазе пячное ацяпленьне, парушэньні правілаў эксплюатацыі, выкарыстаньне самаробных абагравальнікаў, нагрузкі на электрасеткі — з гэтых прычынаў не адбылося павелічэньня колькасьці пажараў».
Віталь Навіцкі адзначыў і, так бы мовіць, станоўчую ролю маразоў:
«Наадварот, з маразамі зьмяншаецца колькасьць падтопленых падворкаў, якія пацярпелі на Палесьсі на Прыпяці і ў Берасьці і Берасьцейскім раёне. Так што адзначаецца, наадварот, пазытыўны ўплыў маразоў».
У параўнаньні зь мінулай зімой, калі было зафіксавана некалькі сьмяротных выпадкаў ад моцных абмарожаньняў, сёлета сытуацыя не настолькі сур’ёзная. 15 лютага ў сталіцы было зарэгістравана 8 выпадкаў абмарожаньня і адна халадовая траўма, за ноч з аўторка на сераду — 3 халадовыя траўмы. Ёсьць пацыенты з абмарожаньнямі лёгкай і сярэдняй цяжкасьці ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры, кажа лекар:
«Усё кампэнсавана, больш-менш нармальна. Прычына абмарожаньняў — людзі апрануліся нерацыянальна, не па сэзоне. Да таго ж алькаголь паспрыяў».
Апошнімі днямі павялічылася і колькасьць так званых галалёдных траўмаў — за суткі ў Менску 16 чалавек зьвярнуліся ў хуткую дапамогу зь пераломамі і вывіхамі.

З халадамі кліентаў стала больш.

Адзначаецца, наадварот, пазытыўны ўплыў маразоў.