15 лютага з ізалятара КДБ вызвалілі пад падпіску пра нявыезд Алеся Арастовіча, давераную асобу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Алесь Арастовіч, паводле сьледчых, «хутка стане перад судом».
Алесь Арастовіч на маю просьбу згадаў падзеі 19 сьнежня. Пра тое, як быў на мітынгу спачатку на Кастрычніцкай плошчы, а потым на плошчы Незалежнасьці, адтуль сышоў, але не пасьпеў адысьці далёка, як яму на тэлефон пазваніў Мікалай Статкевіч:
«Ён сказаў, дзе знаходзіцца, і мы зь ім сустрэліся. Потым пайшлі на вакзал, узялі таксоўку і паехалі да мяне. Але каля Галоўнага паштамту нас затрымалі. У выніку мне выстаўленае абвінавачаньне паводле 293 артыкула — гэта арганізацыя масавых непарадкаў. Вінаватым я сябе не прызнаю і адразу пра гэта казаў на допытах».
— І шмат было ў вас допытаў?
— Тры допыты. Людзі, якія там сапраўды грамілі, — яны і зараз знаходзяцца ў «амэрыканцы».
— Вочных ставак зь імі ў вас не было?
— Не. Не было.
— Вы зараз пад падпіскай аб нявыезьдзе?
— Так. Аб нявыезьдзе і належных паводзінах. Па Менску магу перасоўвацца, а каб выехаць за горад, трэба папрасіць дазволу.
— Учора была інфармацыя, што вам нібыта забароненыя кантакты з журналістамі. Гэта, відаць, няпраўда?
— Я ж з вамі размаўляю. Што да забароны… Сказалі гэтак: сам не ініцыюй кантактаў. Патэлефануюць табе — распавядзі, што было. А будзеш выступаць занадта, рабіць розныя заявы — зноў вернесься сюды. Скажу шчыра, як я і дамоў пісаў, каб не хваляваліся: умовы ў „амэрыканцы“ нармальныя. Зразумела, што да сапраўдных пагромшчыкаў стаўленьне было іншае, а да нас…
— Адкуль вы ведаеце, што да іх стаўленьне іншае?
— А там жа ўсё чутно.
— Што чутно? Як іх б’юць і яны крычаць?
— Не. Чуваць, як іх водзяць. „Хутчэй!“ Прыкладам, мяне з камэры выводзяць, дык я іду як звычайна, а ім каманды аддаюць…
— Ці папярэдзілі вас, калі можа быць суд?
— Папярэдзілі, што суд будзе абавязкова. Як хутка? Усё будзе залежаць ад розных рэчаў. У тым ліку, хто дасьць паказаньні на мяне.
— А які ваш прагноз на гэты суд? Што там можа адбыцца?
— Мяркую, я ні ў чым не вінаваты. Паводле таго артыкула, які мне інкрымінуюць, абвінавачаньне не пацьвердзіцца. Я ні ў чым ня браў удзелу.
— Адкажыце, калі магчыма, чым будзе далей займацца?
— Працаваць. Я навуковы супрацоўнік, паводле адукацыі інжынэр, шмат гадоў выкладаў, буду далей працаваць. Ці ня звольнілі мяне з працы, яшчэ ня ведаю, не званіў, але мяркую, што ўсё нармальна.
На маё асобнае пытаньне, як ён ацэньвае падзеі 19 сьнежня, Алесь Арастовіч адказаў, што недапрацавала ўлада:
«Давайце такія пытаньні ня ставіць. Я просты ўдзельнік, аналітыкай не займаюся. Скажу гэтак, што ўлада магла б не дапусьціць людзей на другую плошчу. Вельмі проста. Папярэджваючы, што гэты мітынг несанкцыянаваны, просячы разыходзіцца. Зрабіць два-тры кардоны, і на другую плошчу прайшло б у дзесяць, сто, тысячу разоў меней. А маглі б і ўвогуле не прайсьці».

Зразумела, што да сапраўдных пагромшчыкаў стаўленьне было іншае, а да нас…