Мясцовыя актывісты зьбіраліся правесьці яе ў нядзелю, 13 лютага, аднак атрымалі з гарвыканкаму адмову.
У лісьце, які падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму спадар Дурноў, напісана, што менская акцыя 19 лютага была антыдзяржаўнай, таму ў Наваполацку ўлады забараняюць выказваць салідарнасьць зь яе ўдзельнікамі — вязьнямі СІЗА КДБ.
Праводзіць акцыі ў падтрымку палітвязьняў гарвыканкам не дазваляе, а несанкцыянаваныя акцыі сканчваюцца затрыманьнямі, судамі і штрафамі. Так, Наваполацкі гарадзкі суд пакараў актывістаў Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава, якія 19 студзеня выйшлі патрабаваць вызваленьня зьняволеных палітыкаў, ня браўшы дазволу ў гарвыканкаме. Спадара Калесьніка, які быў даверанай асобай Андрэя Саньнікава, аштрафавалі на 700 тысяч, а спадара Калінцава — на 70 тысяч.
13 лютага мітынг салідарнасьці зь вязьнямі СІЗА КДБ хацелі правесьці і ў Віцебску. Але і там актывісты атрымалі адмову. Як напісана ў лісьце з Чыгуначнай раённай адміністрацыі, менавіта ў гэты дзень і час у парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў будуць праходзіць спартовыя спаборніцтвы «Беларуская лыжня 2011», і для мітынгоўцаў-апазыцыянэраў там месца няма.