Нямеччына пачала выдачу бясплатных візаў грамадзянам Беларусі 4 лютага. Ад 1 сакавіка консульскі збор адменяць за эстонскую візу. Гаворка, аднак, толькі пра доўгатэрміновыя нацыянальныя візы.
Як паведамілі БелаПАН у аддзеле прэсы пасольства Нямеччыны ў Менску, нацыянальныя доўгатэрміновыя візы без консульскага збору выдаюцца асобам, якія плянуюць знаходзіцца ў Нямеччыне больш за тры месяцы, напрыклад, з мэтамі ўзьяднаньня сям’і, вучобы ці працы. Новае правіла не распаўсюджваецца на выдачу шэнгенскіх віз дзеля кароткатэрміновых турыстычных і дзелавых паездак да 90 дзён. Пра падобнае ж рашэньне заявілі ўрады Польшчы, Латвіі і Эстоніі.
У пасольстве Нямеччыны падкрэсьлілі, што ўрад краіны пасьлядоўна выступае за палёгкі візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. У 2010-м годзе траціна ўсіх шэнгенскіх віз, выдадзеных нямецкім пасольствам, была вызваленая ад консульскага збору. У асноўным гэта візы дзецям, што накіроўваліся на аздараўленьне, удзельнікам моладзевых і студэнцкіх праграм абмену, дзеячам мастацтва, сябрам праваабарончых і рэлігійных арганізацый.