Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія скасавала плату за нацыянальныя візы беларусам


Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт патлумачыў, што рашэньне скасаваць консульскі збор за выдачу нацыянальных візаў беларускім грамадзянам мае на мэце выказаць падтрымку грамадзянскай супольнасьці.

«Спрыяньне падарожжам у краіны Эўразьвязу дапаможа Беларусі ўмацаваць грамадзянскую супольнасьць і атрымаць вопыт Эўразьвязу, -- сказаў кіраўнік эстонскага зьнешнепалітычнага ведамства. – мы спадзяемся, што і іншыя краіны Эўрапейскага Зьвязу таксама знойдуць магчымасьці для спрашчэньня паездак грамадзянаў Беларусі ў Эўразьвяз і ў недалёкай будучыні будзе падпісана пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму з Беларусьсю і зьмяншэньні платы за шэнгенскія візы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG