Сьледчы па асабліва важных справах генэральнай пракуратуры Беларусі Сьвятлана Байкова, чыя справа перададзеная ў Вярхоўны суд, страціла адваката.
Адвакат Міхаіл Воўчак, які больш за 6 месяцаў прадстаўляў абарону Сьвятланы Байковай, паведаміў Інтэрфаксу, што сьледчы адхіліў яго ад справы. Адвакат напісаў заяву і сышоў з адвакатуры. Пры гэтым Воўчак адмовіўся ад іншых камэнтароў, спаслаўшыся на тое, што Байкова "прасіла аб цішыні ў прэсе напярэдадні суду".
Ён адзначыў, што новаму адвакату будзе складана ў кароткі тэрмін вывучыць амаль 40 тамоў крымінальнай справы Байковай.
Раней Генпракуратура Беларусі пачала ў дачыненьні да Воўчака крымінальную справу нібыта за разгалошваньне дадзеных папярэдняга сьледзтва.
У канцы лютага 2010 года Байкову затрымаў, а затым арыштаваў КДБ, у дачыненьні да яе была ўзбуджаная крымінальная справа, ёй прад'явілі абвінавачаньні ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Байкова расьсьледавала шэраг гучных злачынстваў, зьвязаных зь незаконным перамяшчэньнем тавараў праз мытню.
Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да Байковай перададзеныя ў Вярхоўны суд Беларусі, дата пачатку слуханьняў яшчэ не прызначаная.