Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" апублікавала справаздачу аб перасьледзе палітычнай апазыцыі і праваабаронцаў у Беларусі. У справаздачы найбольшая ўвага надаецца парушэньням правоў чалавека пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Да справаздачы далучанае відэа парушэньняў, гутаркі са сьведкамі, ахвярамі і іх сваякамі, а таксама інтэрвію са знакамітым брытанскім драматургам Томам Стопардам, які ўжо доўгі час выступае ў падтрымку свабоды выказваньняў у Беларусі.
У інтэрвію Стопард сказаў, што ўсе аўтарытарныя рэжымы разьлічваюць схаваць тое. што яны робяць, і таму ім не падабаюцца адкрытыя дыскусіі і свабода выказваньняў пра іх дзеяньні.
"У мяне ёсьць сябры ў Беларусі. Сярод іх ёсьць некалькі чалавек, якія цяпер утурме. Я лічу, што яны цалкам невінаватыя і добрыя людзі, якія хочуць жыць у справядлівым дэмакратычным грамадзтве. Я лічу, што іх цяпер гвалтоўна ўціскаюць ці пагражаюць ім, альбо перасьледуюць рознымі спосабамі.
Гэта адкрытая дыктатура. Яна такая, як дыназаўр, які, на дзіва, ўсё яшчэ топча каштоўную частку Эўропы.
Тысячы ўдзельнікаў дэманстрацыі ў дзень выбараў былі затрыманыя, і шмат каго зь іх зьбівалі. Дзясяткі людзей дагэтуль застаюцца зьняволенымі, і ім пагражае да 15 гадоў турмы за "арганізацыю масавых беспарадкаў". Дасьледчыца па Беларусі "Міжнароднай амністыі" Хэзэр Макгіл кажа:
"Міжнароднай амністыя" лічыць, што большасьць з гэтых людзей – гэта вязьні сумленьня, якіх вінавацяць толькі за выказваньне легітымнай занепакоенасьці хадой выбараў.”
Арганізацыя зноў заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх вязьняў сумленьня.
Відэа можна пабачыць і спампаваць тут.
Да справаздачы далучанае відэа парушэньняў, гутаркі са сьведкамі, ахвярамі і іх сваякамі, а таксама інтэрвію са знакамітым брытанскім драматургам Томам Стопардам, які ўжо доўгі час выступае ў падтрымку свабоды выказваньняў у Беларусі.
У інтэрвію Стопард сказаў, што ўсе аўтарытарныя рэжымы разьлічваюць схаваць тое. што яны робяць, і таму ім не падабаюцца адкрытыя дыскусіі і свабода выказваньняў пра іх дзеяньні.
"У мяне ёсьць сябры ў Беларусі. Сярод іх ёсьць некалькі чалавек, якія цяпер у
Гэта адкрытая дыктатура. Яна такая, як дыназаўр, які, на дзіва, ўсё яшчэ топча каштоўную частку Эўропы.
Гэта адкрытая дыктатура. Яна такая, як дыназаўр, які, на дзіва, ўсё яшчэ топча каштоўную частку Эўропы.
Тысячы ўдзельнікаў дэманстрацыі ў дзень выбараў былі затрыманыя, і шмат каго зь іх зьбівалі. Дзясяткі людзей дагэтуль застаюцца зьняволенымі, і ім пагражае да 15 гадоў турмы за "арганізацыю масавых беспарадкаў". Дасьледчыца па Беларусі "Міжнароднай амністыі" Хэзэр Макгіл кажа:
Большасьць з гэтых людзей – гэта вязьні сумленьня.