Супрацоўнікі міліцыі і КДБ у рэгіёнах пачалі паўторныя ператрусы ў службовых памяшканьнях апазыцыйных палітычных партыяў і на кватэрах іх актывістаў. Людзі заяўляюць, што ў іх зноў забіраюць кампутары, фотаапараты, мабільныя тэлефоны ды іншыя носьбіты інфармацыі. Пры гэтым канфіскаванае раней абсталяваньне не вяртаюць, нават калі кампутары патрэбныя дзецям для навучаньня.
Пра гэтыя ды іншыя факты перасьледу дэмакратычных актывістаў у рэгіёнах даведваліся рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
Паўторныя ператрусы з выманьнем асабістых кампутараў
У сераду ў Гомелі супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрусы ў кватэрах старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова й праваабаронцы, кіраўніка гарадзкой арганізацыі «Прававая ініцыятыва» Леаніда Судаленкі.
Пра кампанію новых ператрусаў апавядае бацька чатырох сыноў спадар Судаленка:
«У мяне дома ў дзяцей забралі два кампутары. Я для дзяцей зрабіў два такія працоўныя месцы, дзе яны вучацца. Там і кампутары стаялі — у Лёні і ў Кірылы, іх і забралі. Мае асабістыя рэчы правяралі. Абшукалі ўсё — на бальконах, на кухні лазілі».
У Васіля Палякова чэкісты, якімі кіраваў капітан Навуменка, забралі хатні кампутар, лічбавы фотаапарат і асабісты мабільны тэлефон:
«Гэтая кампанія яшчэ нейкі час будзе працягвацца — хутчэй за ўсё, да 31 студзеня. 31-га будзе прынята рашэньне Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі: якія санкцыі ўводзіць, а якія — не. Таму мне падаецца, што да 31-га ўсё гэта будзе працягвацца. А потым ужо будзе залежаць і ад таго, якое рашэньне прымуць, у тым ліку і ўлады Беларусі, — ісьці на нейкія саступкі Эўразьвязу ці не ісьці».
Спэцслужбы тым часам разам зь міліцыяй правялі сёньня паўторны ператрус у прыватным доме на вуліцы Палескай, 52, дзе месьціцца офіс рэгіянальнай арганізацыі АГП, а таксама некаторых іншых грамадзкіх арганізацыяў.
Вобшук зроблены на падставе пастановы дазнавальніка УКДБ Ятчанкі з санкцыі абласнога пракурора — у межах дасьледаваньня крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі ў Менску.
Апісваў аргтэхніку супрацоўнік УКДБ Генадзь Белкавец. У офісе на першым паверсе на працоўным месцы Леаніда Судаленкі чэкісты забралі дыктафон і новы кампутар, куплены тры дні таму ва ўнівэрмагу «Гомель».
Сканфіскавалі таксама стацыянарны кампутар з маніторам, які ацалеў пры першым ператрусе.
На другім паверсе з працоўнага стала Васіля Палякова чэкісты выцягнулі ягоны асабісты ноўтбук. Забралі чамусьці й ксэракс, які не чапалі падчас ператрусу 6 студзеня.
А 25 студзеня Гомельская ўправа КДБ афіцыйна папярэдзіла Руслана, навучэнца аднаго з каледжаў абласнога цэнтру, пра адказнасьць за ўдзел у масавых беспарадках:
«Сказалі падпісаць паперу, што мяне папярэджваюць: калі яшчэ раз паўторыцца, то тады магчымы ўжо й крымінальны артыкул. Адным словам, афіцыйнае папярэджаньне вынес нехта з галоўных у КДБ»
Руслан 19 сьнежня быў у Менску на плошчы Незалежнасьці. Там яго схапілі спэцназаўцы, і хлопец адседзеў дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту ў разьмеркавальніку на Акрэсьціна.
У Гомелі спадара Руслана дапыталі ва ўправе КДБ яшчэ 14 студзеня. Зь ім таксама двойчы праводзілі гутаркі кіраўнікі каледжу:
«Першы раз была гутарка з дырэктарам і завучам, а потым выклікалі й да псыхоляга. Там давалі чытаць дзьве газэты „Советская Белоруссия“ — пра тое, што нібыта было 19 сьнежня. Ну, у „Советской Белоруссии“ дзьве часткі было. І яшчэ адміністрацыйны кодэкс чытаў».
Удзельнікі Плошчы патрабуюць адшукаць правакатараў
У Магілёве мясцовыя актывісты самі намагаюцца высьветліць, чаму супрацоўнікі спэцслужбаў не шукаюць правакатараў, якія былі на Плошчы, і чаму ідзе перасьлед невінаватых.
Грамадзтва ўжо прызвычаілася, што на допыты выклікаюць у КДБ. Васямнаццацігадовага сябра партыі БНФ Валянціна Лабачова туды не выклікалі ні разу. Ён сам пайшоў. Як сьцьвярджае, каб абараніць сваіх паплечнікаў ад перасьледу. Зь ім размаўлялі двое камітэтчыкаў.
«Я ім сказаў, каб яны не чапалі нашых хлопцаў. Яны адказалі, што выклікаюць толькі тых, якія ўдзельнічалі ў масавых беспарадках. Яны мяне папярэдзілі, каб я больш ня ўдзельнічаў у такіх мерапрыемствах, бо потым мне будзе горш. Сказалі пісаць тлумачальную наконт майго ўдзелу ў Плошчы. Запыталі, вядома, пра дзейнасьць Маладога фронту і яго фінансаваньне. Яны далі мне час падумаць — на тое, каб я спыніў сваю дзейнасьць. Зь імі размаўляць бессэнсоўна, што ім скажуць, тое яны й будуць рабіць».
Зьбіраюцца паехаць на допыт у Менск праваабаронца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціна Шацікава й яе непаўналетняя каляжанка Марыя Вайнова. Абедзьве былі на Плошчы, і цяпер іх выклікаюць як сьведак у Першамайскі аддзел міліцыі.
«Я зацікаўленая быць сьведкай. У мяне ёсьць фотаздымкі тых людзей, якіх я падазраю, што яны арганізатары масавых беспарадкаў. Гэта ня тыя людзі, якія сядзяць за кратамі. Фотаздымкі гэтых людзей я маю паказаць супрацоўнікам міліцыі, якія дагэтуль чамусьці ня могуць іх знайсьці. Відаць, яны ў іх аддзеле працуюць», тлумачыць Крысьціна Шацікава.
Марыя Вайнова сама зь Віцебску. Жыве ў Магілёве. У Віцебску засталася маці. «З-за мяне ў яе праблемы», кажа дзяўчына:
«Выклікалі на працы яе. Там казалі, што я ў яе кепская дачка. Выклікалі ў камісію па справах непаўналетніх. Я таксама зацікаўленая быць сведкай».
Крысьціну Шацікаву затрымалі на Плошчы, потым зьбілі й пакаралі штрафам у памеры аднаго мільёна пяцідзесяці тысяч рублёў. У яе двое непаўналетніх дзяцей. Марыю Вайнову таксама затрымалі на Плошчы. Ноч яна правялі ў вязьніцы на Акрэсьціна. Потым як непаўналетнюю адпусьцілі.
Тым часам сканчаецца тэрмін зьняволеньня бабруйскага журналіста Яўгена Васьковіча. Яго затрымалі раніцай 17 студзеня. Зьвінавацілі ў хуліганстве. Маці хлопца паведамілі, што ён арыштаваны на дзесяць сутак. Ці варта чакаць яго вызваленьня па заканчэньні гэтага тэрміну, пытаюся ў юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца:
«Няма пэўнасьці з гэтым. Нават няма пэўнасьці, што зь ім цяпер адбываецца, бо гаворка ўсё ж, відаць, ідзе не пра дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту, а пра затрыманьне на дзесяць сутак, магчыма, зьвязанае з крымінальнай справай».
Яўген Васьковіч быў удзельнікам Плошчы. Выклікаўся ў КДБ. Падпісаць пакаянную заяву не пагадзіўся.
600 тысяч рублёў за парваную куртку міліцыянта
У Кастрычніцкім судзе Горадні сёньня асуджаны на 700 тысяч рублёў актывіст штабу Някляева Алег Калінкоў. Яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.
У дзень выбараў, 19 сьнежня, Алега Калінкова затрымалі на выхадзе з пад’езду людзі ў цывільным. У судзе яны сьведчылі, што прадстаўляліся і паказвалі пасьведчаньні, а спадар Калінкоў не падпарадкоўваўся. Падсудны не пагаджаўся і настойваў на сваёй вэрсіі, якую суд адкінуў.
У прыватнасьці, ён тлумачыў, што выйшаў з пад’езду дома і ўбачыў, што яго машына застаўлена іншым аўта. Адразу ж да яго падышоў незнаёмы мужчына і папрасіў закурыць. Калінкоў кажа, што спалохаўся і пачаў уцякаць назад у свой пад’езд, двое мужчын пабеглі за ім.
Калінкоў: «У пад’езьдзе ў нас завязалася валтузьня, паколькі я ня ведаў, хто гэта — яны былі ў цывільным і не паказалі дакумэнтаў. Падчас гэтай валтузьні я аднаму зь іх парваў куртку, якую той пазьней ацаніў у 600 тысяч рублёў».
У судзе міліцыянты патлумачылі, што прыйшлі па Алега Калінкова, каб даставіць яго ў пастарунак і апытаць наконт несанкцыянаванага пікету, які той праводзіў побач з Аграрным унівэрсытэтам. Праўда, яны не маглі патлумачыць Калінкову, чаму ня выклікалі яго позвай альбо не патэлефанавалі дамоў.
Суд цалкам прыняў бок міліцыянтаў і вынес рашэньне асудзіць спадара Калінкова на 20 базавых велічынь за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Нагадаем, што 20 сьнежня Калінкова асудзілі на трое сутак за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. А потым яму яшчэ давялося паштовым пераводам даслаць міліцыянту 600 тысяч рублёў за парваную куртку, каб не разглядалі і трэці адміністрацыйны пратакол.
Самае прыкрае, кажа Алег Калінкоў, тое, што ён ужо некалькі месяцаў нідзе не працуе, у яго двое дзяцей, і каб не сябры і наагул чужыя людзі, то ён ня ведаў бы, як сплаціць гэтыя штрафы.
Калінкоў: «Памаглі простыя людзі, нават тыя, каго я і ня ведаю. Яны дазналіся пра тое, што ня маю грошай, сабралі 600 тысяч, і я заплаціў міліцыянту за куртку».
Алег Калінкоў хоць сам і юрыст паводле адукацыі, але кажа, што падаваць скаргу на рашэньне суду бессэнсоўна.
Прыхільніцу БХД перасьледуюць за працу назіральнікам на выбарах
Алена Давідовіч жыве ў Мастах, яна прыхільніца БХД. Атрымаўшы позву, яна павінна 28 студзеня зьявіцца на раённую камісію па справах непаўналетніх. Быццам бы ад суседзяў туды прыйшла скарга на тое, што Алена неадпаведным чынам выконвае свае абавязкі адносна двух малых дзяцей.
Алена Давідовіч лічыць, што на яе спрабуюць чыніць ціск за яе грамадзка-палітычную дзейнасьць, за ўдзел у выбарчай кампаніі.
Давідовіч: «Я не баюся. Каб я баялася, я б адправіла замест сябе давераную асобу. Я не саромеюся, што выхоўваю дваіх дзяцей, я гэтым ганаруся. Умовы, каб дзеці гадаваліся камфортна, я ўсе ствараю, таму іду туды, ня ведаю, „на растерзание“. Але не на пакаяньне, мне каяцца няма ў чым, я нічога не баюся. Я ведаю, што мае дзеці павінны застацца са мной».
Алене Давідовіч 24 гады, яе дачцэ пяць гадоў, сыну — крыху больш за год. Выхоўвае яна іх сама, жыве ў бацькоў у трохпакаёвай кватэры.
У адным пад’езьдзе з Аленай Давідовіч жыве Зьміцер Кухлей, таксама прыхільнік БХД. Яму нічога невядома пра тое, што нехта з суседзяў напісаў на Лену скаргу.
Кухлей: «Я ня ведаю, якія там могуць быць прэтэнзіі да яе. Мы будзем рыхтаваць паперу на камісію, што яна цалкам нармальна абыходзіцца зь дзецьмі і ўвогуле добрая маці. Я мяркую, што павінны быць названы прозьвішчы тых, хто пісаў гэтую паперу, што яна нібыта дрэнна абыходзіцца зь дзецьмі».
Таму што ананімкі не павінны разглядацца, мяркуе Зьміцер Кухлей:
«Думаю, усё будзе нармальна. Гэта проста працяг ціску на яе яшчэ з выбараў, калі яе пачалі прэсаваць. Мінула паўтара месяца, і зноў чамусьці ўзяліся. Яна была назіральнікам у камісіі і працавала ў камандзе Рымашэўскага. Яна пісала заўвагі падчас кампаніі, скаргі падавалі ў камісію выбарчую, таксама ёю падпісаныя. Я думаю, гэта запалохваньне працягваецца. Ня думаю, што нейкія меры будуць ужывацца супраць яе».
Кадэбісты прыходзяць з сантэхнікамі
Віцебскую актывістку Алену Фаміну, якая ў час выбарчай кампаніі была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, супрацоўнікі КДБ засьпелі ў паліклініцы — праз тэлефон сказалі, што зараз жа чакаюць яе на допыт:
«Сказалі, што хочуць са мной пагаварыць. Я ўжо ў паліклініцы, кажу. Адказваюць: „Мы зараз позву вам дашлем“. „Калі ласка, — кажу, — адразу ў паліклікніку імя Леніна! Хіба вы ня чуеце, што я хворая?“ — „Дык што, у вас і даведка ёсьць?“ — пытаюцца. Маўляў, ці ёсьць пацьверджаньне, што хварэю і таму да іх не іду. Сказала, што будзе ў мяне даведка. Тады, кажуць, прыходзьце ў пятніцу, толькі даведка каб з сабой была. Ага, кажу, пакуль вы мне тэхніку маю не аддасьцё, нікуды я не пайду!»
Тэхніку — ноўтбук, сыстэмны блёк другога кампутара і некалькі флэшак — у Алены Фаміной забралі пасьля ператрусу 13-га студзеня. Тады ж ёй сказалі, што патэлефануюць і паклічуць на допыт. Чакаць выкліку давялося амаль два тыдні, а ісьці ў КДБ змушалі неадкладна. Заўчора Алена Фаміна даслала ў Віцебскую абласную ўправу КДБ заяву, каб ёй тэрмінова вярнулі забраную аргтэхніку, бо яна завочна вучыцца ў ЭГУ і мусіць выконваць заданьні, а сын-школьнік — на хатнім навучаньні, таму кампутар у сям’і проста неабходны.
Яшчэ адна віцебская актывістка, прадстаўніца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вольга Шпакоўская, распавяла пра незразумелую ёй цікаўнасьць з боку супрацоўнікаў міліцыі. Неяк увечары да яе наведаўся міліцыянт ды пачаў распытваць пра лад жыцьця актывісткі:
«Прыйшоў а 9-й вечара, не прадставіўся, нічога… Стаў пытацца, ці адна я жыву. Не, кажу, з мужам. Ці працую я, пытаўся. Кажу, што не, не працую. Тады — чаму я не працую. Кажу, што, па-першае, не магу знайсьці вартай працы, а па-другое, нас з мужам такая сытуацыя задавальняе. Ён атрымлівае пэнсію. Вось так было. Я ў прынцыпе не баюся нічога, хоць працую я, хоць не, але сытуацыя гэтая непрыемна выглядае.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Вольга Шпакоўская была назіральніцай на выбарчым участку, зафіксавала шэраг парушэньняў. На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах яна падтрымлівала Аляксандра Казуліна. Тады, як яна распавядае, у яе адсутнасьць у кватэру спрабавалі трапіць невядомыя асобы, якія назваліся суседзям «майстрамі з ЖЭУ». Ніякіх майстроў, кажа спадарыня Вольга, яна не выклікала.
А 25 студзеня ўжо гэтага году «майстар з ЖЭУ» спрабаваў трапіць у кватэру Аляксея Гаўруцікава, які быў даверанай асобай зьняволенага Мікалая Статкевіча. Спадар Гаўруцікаў дзьвярэй не адчыніў, бо ніякіх адмыслоўцаў не выклікаў. І ён добра ведае, што ў Віцебску існуе такая практыка, калі супрацоўнікі КДБ або міліцыянты адмыслова прыходзяць разам з сантэхнікамі, электрыкамі ці работнікамі «Водаканалу», каб гаспадары адчынілі дзьверы. А потым пачынаюцца ці ператрусы, ці допыты, ці «прафіляктычныя гутаркі».
Пагражаюць і грамадзяніну Расеі
У рэгіёне супрацоўнікі пракуратуры выносяць папярэджаньні ўдзельнікам Плошчы. Пры гэтым людзям пагражаюць крымінальнай адказнасьцю ў выпадку паўторнага парушэньня, а грамадзяніну Расеі з відам на жыхарства было сказана пра магчымую дэпартацыю.
У Івацэвічах супрацоўнікі пракуратуры, міліцыі і мясцовай адміністрацыі вынесьлі папярэджаньне Ўладзіславу Мікалайчыку. Уладзіслаў — грамадзянін Расеі, жыве ў Івацэвічах з 1992 году, мае дазвол на жыхарства. 19 сьнежня Ўладзіслаў быў на Плошчы. Яго затрымалі і асудзілі на 15 сутак арышту, якія ён адбываў у Жодзінскай турме. У мясцовую адміністрацыю зь Менску прыйшлі дакумэнты, зь якіх відаць, што разглядалася пытаньне нават пра яго дэпартацыю, кажа Ўладзіслаў:
«Мяне завялі да начальніка міліцыі, потым да пракурора, правялі са мной гутарку. Выпісалі пры гэтым афіцыйнае папярэджаньне. Паставілі на ўлік. Чарговы раз у мяне ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі. Афіцыйна мяне папярэдзілі, што пры паўторным парушэньні мяне могуць дэпартаваць зь Беларусі».
Ігар Бараноўскі зь Берасьця кажа, што ў Пружанах цяпер абмяркоўваюць сытуацыю зь мясцовымі студэнтамі, якіх выключылі з сталічных ВНУ. Двух юнакоў зь вёскі Магілёўцы Пружанскага раёну пазбавілі магчымасьці навучацца ў дзяржаўных ВНУ:
«За ўдзел у Плошчы выключылі двух студэнтаў, якія навучаліся ў Менску».
Пракурорскае папярэджаньне атрымалі сёстры Кацярына і Юля Пашко зь Берасьця. Сёстрам выпісалі позву, каб зьявіліся ў пракуратуру. Прадстаўніку праваабарончай арганізацыі «Вясна» не дазволілі быць зь імі ў пракурора, распавядае Кацярына Пашко:
«У папярэджаньні было напісана, што мы зьяўляемся сябрамі незарэгістраванай партыі БХД. Акрамя таго, пракурор адзначыў, што нібыта адзін з нашых знаёмых даў паказаньні ў КДБ, што 19 сьнежня мы былі разам зь ім у Менску і там займаліся арганізацый масавых беспарадкаў. Сваімі дзеяньнямі мы парушылі рух грамадзкага транспарту».
Візыт у пракуратуру, кажа Кацярына, заняў каля пяці хвілін. Пракурор абласной пракуратуры Мяховіч азнаёміў сясьцёр з дакумэнтамі, пад якімі яны паставілі свой подпіс.

ГОМЕЛЬШЧЫНА

МАГІЛЁЎШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

Мне каяцца няма ў чым, я нічога не баюся. Я ведаю, што мае дзеці павінны застацца са мной.
Алене Давідовіч 24 гады, яе дачцэ пяць гадоў, сыну — крыху больш за год. Выхоўвае яна іх сама, жыве ў бацькоў у трохпакаёвай кватэры.
У адным пад’езьдзе з Аленай Давідовіч жыве Зьміцер Кухлей, таксама прыхільнік БХД. Яму нічога невядома пра тое, што нехта з суседзяў напісаў на Лену скаргу.
Кухлей: «Я ня ведаю, якія там могуць быць прэтэнзіі да яе. Мы будзем рыхтаваць паперу на камісію, што яна цалкам нармальна абыходзіцца зь дзецьмі і ўвогуле добрая маці. Я мяркую, што павінны быць названы прозьвішчы тых, хто пісаў гэтую паперу, што яна нібыта дрэнна абыходзіцца зь дзецьмі».
Таму што ананімкі не павінны разглядацца, мяркуе Зьміцер Кухлей:
«Думаю, усё будзе нармальна. Гэта проста працяг ціску на яе яшчэ з выбараў, калі яе пачалі прэсаваць. Мінула паўтара месяца, і зноў чамусьці ўзяліся. Яна была назіральнікам у камісіі і працавала ў камандзе Рымашэўскага. Яна пісала заўвагі падчас кампаніі, скаргі падавалі ў камісію выбарчую, таксама ёю падпісаныя. Я думаю, гэта запалохваньне працягваецца. Ня думаю, што нейкія меры будуць ужывацца супраць яе».
ВІЦЕБШЧЫНА
Кадэбісты прыходзяць з сантэхнікамі
Віцебскую актывістку Алену Фаміну, якая ў час выбарчай кампаніі была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, супрацоўнікі КДБ засьпелі ў паліклініцы — праз тэлефон сказалі, што зараз жа чакаюць яе на допыт:
«Сказалі, што хочуць са мной пагаварыць. Я ўжо ў паліклініцы, кажу. Адказваюць: „Мы зараз позву вам дашлем“. „Калі ласка, — кажу, — адразу ў паліклікніку імя Леніна! Хіба вы ня чуеце, што я хворая?“ — „Дык што, у вас і даведка ёсьць?“ — пытаюцца. Маўляў, ці ёсьць пацьверджаньне, што хварэю і таму да іх не іду. Сказала, што будзе ў мяне даведка. Тады, кажуць, прыходзьце ў пятніцу, толькі даведка каб з сабой была. Ага, кажу, пакуль вы мне тэхніку маю не аддасьцё, нікуды я не пайду!»
Тэхніку — ноўтбук, сыстэмны блёк другога кампутара і некалькі флэшак — у Алены Фаміной забралі пасьля ператрусу 13-га студзеня. Тады ж ёй сказалі, што патэлефануюць і паклічуць на допыт. Чакаць выкліку давялося амаль два тыдні, а ісьці ў КДБ змушалі неадкладна. Заўчора Алена Фаміна даслала ў Віцебскую абласную ўправу КДБ заяву, каб ёй тэрмінова вярнулі забраную аргтэхніку, бо яна завочна вучыцца ў ЭГУ і мусіць выконваць заданьні, а сын-школьнік — на хатнім навучаньні, таму кампутар у сям’і проста неабходны.
Яшчэ адна віцебская актывістка, прадстаўніца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вольга Шпакоўская, распавяла пра незразумелую ёй цікаўнасьць з боку супрацоўнікаў міліцыі. Неяк увечары да яе наведаўся міліцыянт ды пачаў распытваць пра лад жыцьця актывісткі:
«Прыйшоў а 9-й вечара, не прадставіўся, нічога… Стаў пытацца, ці адна я жыву. Не, кажу, з мужам. Ці працую я, пытаўся. Кажу, што не, не працую. Тады — чаму я не працую. Кажу, што, па-першае, не магу знайсьці вартай працы, а па-другое, нас з мужам такая сытуацыя задавальняе. Ён атрымлівае пэнсію. Вось так было. Я ў прынцыпе не баюся нічога, хоць працую я, хоць не, але сытуацыя гэтая непрыемна выглядае.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Вольга Шпакоўская была назіральніцай на выбарчым участку, зафіксавала шэраг парушэньняў. На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах яна падтрымлівала Аляксандра Казуліна. Тады, як яна распавядае, у яе адсутнасьць у кватэру спрабавалі трапіць невядомыя асобы, якія назваліся суседзям «майстрамі з ЖЭУ». Ніякіх майстроў, кажа спадарыня Вольга, яна не выклікала.
А 25 студзеня ўжо гэтага году «майстар з ЖЭУ» спрабаваў трапіць у кватэру Аляксея Гаўруцікава, які быў даверанай асобай зьняволенага Мікалая Статкевіча. Спадар Гаўруцікаў дзьвярэй не адчыніў, бо ніякіх адмыслоўцаў не выклікаў. І ён добра ведае, што ў Віцебску існуе такая практыка, калі супрацоўнікі КДБ або міліцыянты адмыслова прыходзяць разам з сантэхнікамі, электрыкамі ці работнікамі «Водаканалу», каб гаспадары адчынілі дзьверы. А потым пачынаюцца ці ператрусы, ці допыты, ці «прафіляктычныя гутаркі».
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Пагражаюць і грамадзяніну Расеі
У рэгіёне супрацоўнікі пракуратуры выносяць папярэджаньні ўдзельнікам Плошчы. Пры гэтым людзям пагражаюць крымінальнай адказнасьцю ў выпадку паўторнага парушэньня, а грамадзяніну Расеі з відам на жыхарства было сказана пра магчымую дэпартацыю.
У Івацэвічах супрацоўнікі пракуратуры, міліцыі і мясцовай адміністрацыі вынесьлі папярэджаньне Ўладзіславу Мікалайчыку. Уладзіслаў — грамадзянін Расеі, жыве ў Івацэвічах з 1992 году, мае дазвол на жыхарства. 19 сьнежня Ўладзіслаў быў на Плошчы. Яго затрымалі і асудзілі на 15 сутак арышту, якія ён адбываў у Жодзінскай турме. У мясцовую адміністрацыю зь Менску прыйшлі дакумэнты, зь якіх відаць, што разглядалася пытаньне нават пра яго дэпартацыю, кажа Ўладзіслаў:
«Мяне завялі да начальніка міліцыі, потым да пракурора, правялі са мной гутарку. Выпісалі пры гэтым афіцыйнае папярэджаньне. Паставілі на ўлік. Чарговы раз у мяне ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі. Афіцыйна мяне папярэдзілі, што пры паўторным парушэньні мяне могуць дэпартаваць зь Беларусі».
Афіцыйна мяне папярэдзілі, што пры паўторным парушэньні мяне могуць дэпартаваць зь Беларусі.