Пра гэта паведаміў агенцтву БелаПАН афіцыйны прадстаўнік расейскай трубаправоднай кампаніі "Транснефть" Ігар Дзёмін. Паводле яго пастаўкі вядуцца на абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Наваполацкі і Мазырскі.
Паводле інфармацыі, якая паведамлялася папярэдне, беларускі бок саступіў у спрэчцы з расейскім наконт цаны нафты.
У адпаведнасьці з міжурадавым пагадненьнем аб разьмеркаваньні экспартных пошлін ад 9 сьнежня 2010 года, з 1 студзеня Беларусь можа купляць расейскія нафту і нафтапрадукты без выплаты мыта. Беларускі бок ужо ўзгадніў з расійскім магчымасьць імпарту ў бягучым годзе 21,7 млн. тон нафты, у тым ліку 18 млн. тон трубаправодным транспартам.
Аднак бакі не маглі дамовіцца наконт цаны. Расейскія нафтавыя кампаніі прапанавалі закласьці ў формулу цаны бязмытнай нафты дадатковыя 45 даляраў на тону. Па іх ацэнках гэта дасьць магчымасьць забясьпечыць роўную прыбытковасьць пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт у Беларусь і ў іншыя краіны.
З прычыны спрэчкі вакол гэтых дадатковых выплат з пачатку новага года расейская нафта ў Беларусь не паступала. Беларускія НПЗ апынуліся пад пагрозай спыненьня.