Маці зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка мелася 12 студзеня выехаць зь Менску ў Варшаву, каб выступіць у Сэйме па беларускім пытаньні — распавесьці пра палітычныя рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Але за гадзіну да адыходу цягніка яе затрымалі супрацоўнікі КДБ.
Паводле Тацяны Севярынец, супрацоўнікі КДБ падышлі да яе, калі яна ўжо выправілася на вакзал. Яны прад’явілі ёй позву да сьледчага па прозьвішчы Санько і сказалі, што яе трэба дапытаць у якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.
Затрыманьне адбылося ў 19:40, а з будынка КДБ яна выйшла толькі ў 22.45. Прычым у супрацоўнікаў КДБ застаўся пашпарт спадарыні Севярынец. Яна кажа, што пашпарт быў у супрацоўніка, які не назваў сябе, але прадставіўся псыхолягам. Калі допыт у сьледчага скончыўся, псыхоляг заявіў, што хоча яшчэ паразмаўляць з актывісткай, але Тацяна Севярынец працягваць размову адмовілася. І супрацоўнік, які адпачатку не прадставіўся, пашпарт актывістцы на выхадзе не вярнуў.
Паколькі захады супрацоўнікаў КДБ перашкодзілі ёй трапіць у Варшаву, Тацяна Севярынец зьвярнулася да незалежных СМІ, каб распаўсюдзіць свой выступ, які не прагучыць у Сэйме 13 студзеня з аб’ектыўных прычын.
"Паважанае спадарства! Ужо 16 гадоў, як Беларусь ператворана ў паліцэйскую дзяржаву з дыктатарскім рэжымам.
Ніводзін з нас ні ў чым ня можа быць упэўнены. Да кожнага з нас у кожную хвіліну могуць прыйсьці зь ператрусам ці позвай на допыт, схапіць на вуліцы і закінуць у "аўтазак", нягледзячы ні на стан здароўя, ні на асабістыя пляны, ні на дзяцей, ні на ўзрост.
Менавіта такім чынам мой сын, Севярынец Павал Канстанцінавіч, у ноч на 20.12.2010 апынуўся за кратамі СІЗА КДБ — самай страшнай турмы ў Беларусі. Ён быў затрыманы пасьля мірнай акцыі на плошчы Незалежнасьці, на якой беларускі народ імкнуўся выказаць сваё стаўленьне да адбыўшыхся прэзыдэнцкіх выбараў.
Сьведчу перад міжнароднай супольнасьцю, што ўсе зьвесткі, якія распаўсюджваюцца ў афіцыйных сродках інфармацыі пра добрыя ўмовы ўтрыманьня зьняволеных грамадзянаў, у тым ліку і майго сына, не адпавядаюць рэчаіснасьці. Лісты ні да іх, ні ад іх не даходзяць, адвакаты ня маюць магчымасьці зь імі сустракацца, беспадстаўна абмяжоўваецца пералік прадуктаў харчаваньня, дазволеных для перадачаў, не дазваляюцца сустрэчы з роднымі.
Падобным чынам і я была затрымана за гадзіну да адыходу цягніка ў Варшаву, дзе меркавала ўзяць удзел у пасяджэньні польскага Сэйму з выступам аб сапраўдным становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. 12.01.2011 зь віны невядомых, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ, і сьледчага Санько Івана Іванавіча, які перавысіў свае паўнамоцтвы, я спазьнілася на цягнік "Менск-Варшава", страціла грошы за квіткі, атрымала маральную шкоду. Апрача гэтага, невядомы супрацоўнік КДБ, які суправаджаў мяне па калідорах гэтага ведамства, скраў мой пашпарт. Было зроблена ўсё, каб не дапусьціць свабоднага выступу свабоднай грамадзянкі ў свабоднай краіне!
Заклікаю міжнародную супольнасьць зрабіць усе магчымыя захады для таго, каб сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зьмянілася і адпавядала міжнародным стандартам дэмакратычнага грамадзтва!"