Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан занепакоеная сытуацыяй у Беларусі


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сустрэлася ў Вашынгтоне з беларускімі праваабаронцамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Пра сустрэчу распавядае сябра Рады БНР Алеся Сёмуха.

Сёмуха: “На пачатку сустрэчы дырэктар “Свабоднага тэатру” Натальля Каляда падзялілася ўласным досьведам арышту ў часе сумнавядомых падзеяў, Ірына Красоўская нагадала пра зьніклых апанэнтаў рэжыму. Мы адзначылі, што рэпрэсіі не спыняюцца і набываюць яшчэ большы маштаб. Відавочна, што спадарыня Клінтан была ўражаная падзеямі ў Менску, і было зразумела, што Вашынгтон ацэньвае рэпрэсіўныя дзеяньні Лукашэнкі як абсалютна неадэкватныя. Мяркую, што ў бліжэйшым часе ад ЗША ў дачыненьні да афіцыйнага Менску можна будзе чакаць значна больш рашучых крокаў, чым тыя, што мы назіралі дагэтуль. І крокі гэтыя будуць, падаецца, увязаныя з дзеяньнямі Эўропы.

Алеся Сёмуха
Мы таксама выказалі свае прапановы. Найперш – гэта эканамічныя санкцыі супраць Лукашэнкі, бо эканамічныя санкцыі – гэта адзінае, на што ён можа зьвярнуць увагу. Магчыма, санкцыі, якія б ударылі па нафтавых інтарэсах афіцыйнага Менску ў Эўропе. Мы прапанавалі пашырыць кола асобаў, якім будзе абмежаваны ўезд на тэрыторыю заходніх краінаў – каб гэта закоанала ня толькі КДБ, але і МЗС. Мы таксама выказаліся за падтрымку (гуманітарную, але ня толькі) студэнтаў, якіх выключаюць з унівэрсытэтаў і асобаў, якіх звальняюць з працы за іх улдзел у палітычных акцыях. Таксама закраналася тэма падтрымкі дэмакратычных інстытуцыяў і СМІ, прычым мы казалі і пра рэгіянальныя структуры і рэгіянальную прэсу.

Мы таксама сказалі дзяржсакратару, што чакаем выказваньня адносна сытуацыі ў Беларусі і з боку прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Нарэшце – і гэта галоўнае – мы прапанавалі больш настойліва патрабаваць неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў. Прычым, іх вызваленьне не павінна быць прадметам гандлю з боку Лукашэнкі, як гэта здаралася раней. Вызваленьне павінна папярэднічаць перамовам з афіцыйным Менскам і быць галоўнай умовай пачатку гэтых перамоваў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG