Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі сілавых ведамстваў захавалі свае пасады


Кіраўнікі сілавых ведамстваў Беларусі — міністры абароны, унутраных спраў, старшыні КДБ, памежнага і мытнага камітэтаў — захавалі свае пасады ў новым урадзе.

Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, перадае «Інтэрфакс».

Новым міністрам па надзвычайных сытуацыях прызначаны Ўладзімер Вашчанка, які да гэтага ўзначальваў Магілёўскае абласное ўпраўленьне МНС.

Кіраўніком Міністэрства замежных спраў у новым урадзе застаўся Сяргей Мартынаў.

Новым міністрам адукацыі прызначаны Сяргей Маскевіч. Да прызначэньня на гэтую пасаду Маскевіч узначальваў камісію па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў.

Кіраўнік краіны таксама памяняў міністра архітэктуры і будаўніцтва. Кіраўніком гэтага ведамства прызначаны Анатоль Нічкасаў, які займаў да гэтага пасаду намесьніка міністра.

Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук замест прызначанага на пасаду прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясьніковіча ўзначаліць Анатоль Русецкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG