Больш за 100 удзельнікаў дэманстрацыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску сёньня павінны выйсьці на волю са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка.
Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў сталічнай міліцыі. Тэрмін арышту сёньня заканчваецца ў больш як 100 затрыманых, якія адбываюць пакараньне ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на завулку Акрэсьціна.
У гарадзкой міліцыі адзначылі, што "працэдура тут простая: тыя, каму належыць, выйдуць у тэрмін". Суразмоўцы агенцтва таксама ўдакладнілі, што "гэта лічба толькі па Менску", растлумачыўшы, што яшчэ ёсьць пакараныя, якія адбываюць адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі 19 сьнежня ў іншых спэцустановах па-за межамі Менску, напрыклад, у СІЗА ў горада Жодзіна.
29 сьнежня заканчваецца 10-дзённы арышт у амаль 300 арыштаваных. Пасьля 29 сьнежня застануцца адбываць пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на 15 сутак яшчэ каля 200 затрыманых у Менску.
Падчас несанкцыянаванай акцыі ў Менску 19—20 сьнежня было затрымана 639 чалавек. Суды прызначылі пераважнай большасьці пакараньне ў выглядзе арышту ад 5 да 15 сутак, на мінулым тыдні выйшлі на волю каля 100 чалавек, якім былі прызначаныя штрафы і 5 сутак арышту.