Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі бок настойвае на неадкладным вызваленьні затрыманых у Менску


Рыгор Карасін
Рыгор Карасін
Статс-сакратар, намесьнік міністра замежных спраў Расеі Рыгор Карасін заявіў амбасадару Беларусі ў Маскве, што зацягваньне вызваленьня затрыманых у Беларусі расейцаў адбіваецца на двухбаковых дачыненьнях.

«РИА Новости» атрымала такую інфармацыю ад МЗС Расеі.

«Было падкрэсьлена, што расейскі бок настойвае на неадкладным вызваленьні затрыманых 19 сьнежня ў Менску некалькіх расейскіх грамадзянаў. Зацягваньне вырашэньня гэтага пытаньня адмоўна адбіваецца на агульнай атмасфэры двухбаковых расейска-беларускіх стасункаў», − гаворыцца ў паведамленьні.

Карасін размаўляў зь беларускім амбасадарам па тэлефоне.

27 сьнежня Менскі гарсуд адмовіўся датэрмінова вызваліць дзевяцярых расейцаў, затрыманых падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту апазыцыі 19 сьнежня. Усяго пад вартай знаходзяцца 11 расейцаў.

Хадайніцтвы двух грамадзянаў Расеі будуць разгледжаны судом 30 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG