Справы затрыманых грамадзянаў Расеі Менскі гарадзкі суд будзе паўторна разглядаць ў панядзелак, паведаміў у суботу прэсавы сакратар амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
"На судзе будзе прысутнічаць расейскі консул", – паведаміў Гусеў. Паводле ягоных словаў, расейскія дыпляматы штодня наведваюць грамадзянаў Расеі, затрыманых у ноч з 19 на 20 сьнежня. У розных ізалятарах Беларусі цяпер утрымліваецца 11 грамадзянаў Расеі, якія атрымалі розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту – ад 10 да 15 сутак.