Затрыманым у Менску падчас апазыцыйных акцый 19 сьнежня дзевяці з адзінаццаці грамадзянам Расеі адмоўлена ў датэрміновым вызваленні. Такі вэрдыкт вынес сёньня менскі суд. Разгляд справаў яшчэ дваіх адкладзены да чацьвярга.
Расейцы былі асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў за ўдзел у масавай несанкцыянаванай акцыі ў беларускай сталіцы ў сувязі з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў. Усяго падчас падзеяў былі арыштаваныя сотні дэманстрантаў.
Падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў праходзяць 22 чалавекі, у тым ліку, сем кандыдатаў на прэзідэнты, двое зь якіх пакуль застаюцца на волі.