Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сем'ях арыштаваных за Плошчу


Карэспандэнты "Свабоды" гутараць з роднымі затрыманых на Плошчы. Чытайце гутаркі з блізкімі Анатоля Лябедзькі, Аляксандра Фядуты, Зьмітра Бандарэнкі, Віталя Рымашэўскага, Уладзімера Някляева, Аляксея Міхалевіча, Міколы Статкевіча, Натальлі Радзінай ды іншых арыштаваных за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.

Заставайцеся на нашым сайце і чытайце новыя гутаркі.



У арыштаванага Аляксандра Класкоўскага — два сыны і дачка

Аляксандар Класкоўскі
У сьпісе 19 арыштаваных, якіх утрымліваюць у КДБ, ёсьць і Аляксандар Класкоўскі — 32-гадовы былы лейтэнант міліцыі, які ўдзельнічаў у мітынгу на плошчы Незалежнасьці на баку тых, хто пратэставаў супроць вынікаў выбараў. Што зараз з Аляксандрам Класкоўскім?

Паводле бацькі затрыманага, журналіста Аляксандра Класкоўскага, ягонага сына-цёзку па-ранейшаму трымаюць у ізалятары КДБ. Сваякам невядома, ці сапраўды працягнулі Аляксандру Класкоўскаму-малодшаму тэрмін утрыманьня, бо адвакат Ірына Бурак зь ім яшчэ не сустрэлася.

«Як я зразумеў сытуацыю, яна пакуль ня можа ўключыцца ў сьледчыя дзеяньні бяз згоды з таго боку. А там, відаць, занятыя, бо канвэер вялікі. У выніку я пэўна не магу ведаць месца ягонага знаходжаньня, па-другое, не магу перадаць яму перадачу. Магчыма, ён пазбаўлены самага элемэнтарнага: брытвы, зубной пасты і гэтак далей».


Аляксей Вазьняк: З таго, што бацька ў КДБ, зразумела, што сур’ёзна ўзяліся…

Вазьняк
Сяргея Вазьняка, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, забралі пад раніцу 20 сьнежня. Да вечара серады, больш за двое сутак, родныя ня ведалі, дзе знаходзіцца Сяргей Вазьняк.
19-гадовы сын Сяргея, студэнт БДУ Аляксей Вазьняк распавёў:

"Ясная справа, першая рэакцыя — у нас быў шок. Мы, натуральна, не чакалі, што а чацьвёртай раніцы прыйдуць забіраць. Мы два дні езьдзілі па ўсім горадзе, хацелі высьветліць, дзе ён. Езьдзілі на Акрэсьціна, у СІЗА на Валадарскага, глядзелі сьпісы, у сьпісах знайсьці не маглі. І толькі ў сераду ўвечары даведаліся, што ён у КДБ. Перажываем вельмі. Перадачы не прымаюць увесь гэты час".

Ульяна Кобец: "Мае дзеці не разумеюць, чаму кандыдаты апынуліся ў турме"


Кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава затрымалі 21 сьнежня, калі ён разам з жонкай Ульянай выходзіў з крамы "Акадэмічная кніга". Яго пільнавалі некалькі маладзёнаў у чорным, і як толькі Ўладзімер з жонкай выйшлі з кнігарні, схапілі, запхнулі ў аўтамабіль і зьвезьлі. У спадара Кобеца двое дзяцей — дачцэ 15, а сыну сёньня спаўняецца 12 гадоў. Жонка Ўладзімера Ульяна Кобец распавяла:

"Гэта як выбілі з-пад ног глебу і акунулі ў рэчаіснасьць... Дзеці, канечне, не разумеюць, у чым справа. Яны па тэлевізары глядзелі, як у ЗША праходзілі выбары, як у Польшчы. Яны не разумеюць, чаму ўсе нашы кандыдаты апынуліся ў турме".


Уладзімер Палажанка: "Я сабраў Насьці прадукты, пацалаваў - і яна пабегла"

Наста Палажанка
Сярод арыштаваных - актывістка "Маладога фронту" Наста Палажанка. Як перажываюць у сям'і зьняволеньне Насты паведамляе яе бацька Ўладзімер Палажанка:

"Наста прыйшла дахаты каля дзьвюх гадзінаў ночы. У мяне, што называецца, камень з душы зваліўся: ведаў, што яна дома, і я спакойна заснуў. А пасьля мяне разбудзіў сын і сказаў, што па Насту прыйшлі. Яны крычалі за дзьвярыма, што адчыняй, а то зьверы выламаем. Тады Наста ім сказала, што зараз апранецца і выйдзе, і яны супакоіліся. Я ёй сабраў прадукты, якія былі, пацалаваў, і яна пабегла.

Арцём Лябедзька: "Падзеі той ночы былі самыя жудасныя "

Анатоль Лябедзька
Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку затрымалі ва ўласнай кватэры а 2.00 ночы, папярэдне выламаўшы дзьверы. Пра гэта паведамляе сын Анатоля, 25-гадовы Арцём Лябедзька:

"За 14 гадоў мы бачылі дастаткова шмат, аднак падзеі, якія адбываліся цягам тае ночы былі самымі жудасныя з таго часу, як бацька пайшоў у апазыцыю. Дзьверы яны выбівалі нейкім ломам цягам 40 хвілін. Пры гэтым, за дзьвярыма ўвесь час былі чутныя мацюкі і пагрозы. Калі яны выбілі дзьверы, то адзін з супрацоўнікаў міліцыі, калі іх можна гэтак назваць, сказаў, што зараз дастане пісталет. На гэта бацька сказаў, што даставай — і толькі тады яны замаўчалі і проста скруцілі яго і павалаклі.

Тацяна Дзьмітрыева: "Я вельмі хвалююся за стан мужа. І душэўны, і фізычны"


Андрэй Дзьмітрыеў.
Андрэя Дзьмітрыева, кіраўніка ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, затрымалі ў ноч зь нядзелі на панядзелак у кватэры бацькоў ягонай жонкі Тацяны:
"Шчыра кажучы, настолькі жорсткага разьвіцьця падзеяў я не чакала. Нас забіралі амаль што разам. Яны прыехалі ў кватэру маёй маці, адразу ж забралі Андрэя. Потым учынілі ператрус у кватэры і забралі мяне. Забралі а сёмай раніцы і да 17-й гадзіны "




Дар'я Атрошчанкава: "Разумею, што шлях можа быць доўгім"


Аляксандар Атрошчанкаў
Прэсавага сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава арыштавалі ў ноч з 19 на 20 сьнежня. Прычым, людзі ў чорным узламалі кватэру, дзе знаходзіўся Аляксандар. Грамадзкі актывіст не адзін раз быў асуджаны на 10-15 сутак, у яго канфіскоўвалі аргтэхніку, зьбівалі. Жонка Аляксандра Атрошчанкава Даша працуе ў фондзе падтрымкі "Салідарнасьць", дапамагае сем'ям палітвязьняў, зьняволеных.




Кастусь Севярынец: "Як пры фашызьме: схапілі чалавека — і няма"


Кастусь Севярынец.
Вынікам акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сталіся масавыя затрыманьні, суды і зьняволеньні яе ўдзельнікаў. Адносна 17 чалавек распачатая крымінальныя справа паводле крымінальнага артыкула "Масавыя беспарадкі". Сярод іншых — адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец. Як перажываюць у сям'і зьняволеньне Паўла паведамляе ягоны бацька Кастусь Севярынец:






Надзея Радзіна: " Думаеце, у мяне сэрца не баліць? Я заўсёды перажываю за яе..."


Натальля Радзіна.
Натальлю Радзіну, журналістку сайту "Хартыя-97" затрымалі ў ноч зь нядзелі на панядзелак. Яна знаходзіцца ў ізалятары КДБ. Натальлю ня раз зьбівалі, у яе рабілі ператрусы, канфіскоўвалі аргтэхніку, выклікалі на допыты ў пракуратуру і КДБ. Маці Натальлі, Надзея Максімаўна, пра цяперашні стан дачкі мае вельмі мала інфармацыі, бо адвакат наведае сваю падабаронную толькі ў сераду ўвечары. Надзея Мацьвееўна жыве ў Кобрыне, але напярэдадні выбараў яна прыехала да дачкі ў Менск, каб быць побач:




Марына Фядута: У мяне адмовіліся прымаць для Сашы лекі, якія яму неабходны…


Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандра Фядуту затрымалі ў ноч з 19 на 20 сьнежня. Вядомы літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук Фядута ў адрозьненьне ад многіх іншых беларускіх палітыкаў трапіў у турму першы раз. Але ягоная жонка Марына не губляе аптымізму і нават пачуцьця гумару:

«Яны сказалі, што затрымліваюць па падазрэньні ў арганізацыі масавых непарадкаў, 293 артыкул Крымінальнага кодэксу. На тэрмін да трох сутак могуць затрымаць бяз санкцыі на арышт...


Юлія Бандарэнка: "Цяжка ўсьведамляць, што тату кінулі ў турму, магчыма, на гады"


Зьміцер Бандарэнка на акцыі Салідарнасьці 16 верасьня
Зьмітра Бандарэнку, давераную асобу Андрэя Саньнікава і каардынатара грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь", затрымалі 20 сьнежня а шостай раніцы ў хаце і адвезьлі ў КДБ.

Зьміцер Бандарэнка неаднаразова за ўдзел у масавых акцыях трапляў за краты на 10—15 сутак, ня раз адбываў зьняволеньне ў турме на Акрэсьціна. Жонка Вольга і дачка Юля ўсьведамляюць, што зараз яму інкрымінуюць больш сур'ёзныя рэчы...



Наста Рымашэўская: "Дачка ўвесь час гартае альбом з фотаздымкамі таты"

"Апошні раз я чула Віталя паміж адзінаццацьцю і дванаццацьцю гадзінамі вечару 19 сьнежня. У яго была разьбітая галава, але пасьля плошчы ён быў у хуткай дапамозе. Пасьля хуткай дапамогі ён патэлефанаваў і сказаў, што, магчыма, хутка будзе дома, і пасьля гэтага яго ня стала. Як кажуць відавочцы, група людзей яго атачыла і сказалі: "пачынаем працу", і яго павялі. Ад таго часу я мужа ня чула. Адзінае, што мяне суцяшала, што ён проста жывы", кажа Наста Рымашэўская...



У арыштаванага Аляксандра Класкоўскага — два сыны і дачка

Аляксандар Класкоўскі
Былы лейтэнант міліцыі Аляксандар Класкоўскі 19 сьнежня ўдзельнічаў у мітынгу на плошчы Незалежнасьці і быў там моцна зьбіты амапаўцамі. На відэаздымках зь месца падзеяў відаць, як чалавек у міліцэйскай форме пад цывільнай курткай, з крывёю на галаве, уступае ў спрэчкі з былымі калегамі. Зь якой мэтай ён прыйшоў на плошчу, жонка Натальля дакладна ня ведае, мяркуе — гэта быў парыў ягонай душы.

Як мяркуе Натальля, у іх кватэру ўварваліся супрацоўнікі спэцслужбаў: узламалі дзьверы, гаспадара кватэры зьбілі з ног, пабілі, рукі ўзялі ў кайданкі. «Дзякуй Богу, дзяцей дома не было», — кажа Натальля. Дзяцей у Класкоўскіх трое: два сыны і дачка, ім ад 2 да 11 гадоў. Дзеці дагэтуль ня ведаюць, што з татам і дзе ён — ім пакуль нічога не паведамляюць.


Вольга Някляева: "Я сабрала ўсе свае сілы дзеля адной мэты — шукаць"

"Было жахліва, бо Ўладзімера Пракопавіча забралі людзі, якія не прадставіліся, у цывільным. Куды павезьлі, я ня ведала — жах. Па-першае, я выклікала нарад міліцыі ў шпіталь, мы склалі пратакол. Я ноч ня спала — тэлефанавала і пыталася: які адказ па маёй заяве? Мне адказвалі, што вядуцца сьледчыя дзеяньні. Я з палёгкай уздыхнула толькі тады, калі Лукашэнка сказаў, што ён у ізалятары. Дагэтуль у мяне думкі былі самыя розныя — нават самыя жахлівыя. Я не магла нічога адчуваць, у мяне была адна мэта — шукаць, тэлефанаваць, зьвяртацца. Я сабрала ўсю сваю моц, каб працаваць на адну мэту, і будзем надалей рабіць усе намаганьні", - кажа Вольга Някляева...


Мілана Міхалевіч: "Старэйшая дачка нічога ня ведае, мы хаваем ад яе інфармацыю"

У ноч зь нядзелі на панядзелак а 4.30 невядомыя ўварваліся ў кватэру Аляксея Міхалевіча на вуліцы Кісялёва ў Менску, выбіўшы ўваходныя дзьверы. Аляксей спрабаваў пярэчыць, што гатовы раніцай адказаць на ўсе пытаньні. Але яго забралі і павезьлі ў невядомым накірунку.
Увесь панядзелак жонка Міхалевіча Мілана і яго адвакат тэлефанавалі ў міліцыю, КДБ, але ім паведамлялі, што Міхалевіча ў іх няма. І толькі ў аўторак раніцай стала вядома, дзе знаходзіцца Аляксей Міхалевіч. У Міхалевіча дзьве дачкі, старэйшай Лесі 10 гадоў, Алёне паўтара года...



Уладзімер Халіп: "Трохгадовы Даніла пытаецца ўвесь час: "А тата і мама калі-небудзь вернуцца?"

Андрэя Саньнікаў, Ірына Халіп з сынам раніцай 19 сьнежня
Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і ягоная жонка Ірына Халіп, уласная карэспандэнтка расейскай «Новой газеты» ў Беларусі, былі затрыманыя на плошчы Незалежнасьці ўвечары 19 сьнежня. Саньнікава спэцназаўцы жорстка зьбілі. Ірыну таксама ўдарылі галавой аб шыбу аўтамабіля. Да вечара панядзелка родным нічога не паведамлялі, дзе знаходзяцца Ірына і Андрэй, нягледзячы на тое, што ў іх зусім малое дзіця, сын Даніла. Бацька Ірына Халіп, вядомы кінадраматург Уладзімер Халіп: «Вярнуўся з КДБ, дзе мне „адлуп“ далі. Вось такі маразм у іх робіцца: ні зубной шчоткі, ніякіх элемэнтарных рэчаў, якія павінны быць у жанчыны, увогуле. Гэта ўжо фашызм, узровень канцлягеру, узровень разьюшанай дыктатуры проста»...


Віктар Статкевіч: "Прыходзяць людзі і дзякуюць за сына"


Сярод затрыманых, якіх трымаюць зараз у турме КДБ — былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч. Ягоны бацька Віктар Паўлавіч Статкевіч:

"Я і ведаў, што гэта будзе, што ў нас ніколі ніякіх выбараў не было і ня будзе. Што да ўлады дарвалася вось гэтая зграя… Ай, увогуле не хачу я пра гэта нічога казаць".

"Ці зьвязваліся з вамі нейкія дзяржаўныя службы і ці паведамлялі што-небудзь пра лёс Міколы?"

"Не, ніхто са мной ня зьвязваўся. Да мяне людзі прыходзяць, дзякуюць за сына і паведамляюць усё"...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG