Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што будуюць у Лідзкім замку?


Лідзкі замкак
Лідзкі замкак
На тэрыторыі Лідзкага замка пачалося будаўніцтва, якое выклікала адмоўную рэакцыю з боку мясцовых гісторыкаў і краязнаўцаў. Што будуюць на замкавым дзядзінцы?

У Лідзкім замку да сёлетніх рэспубліканскіх "Дажынак" тэрмінова аднавілі другую вежу і завяршылі ўсе сьцены. Што выклікала занепакоенасьць лідзкіх краязнаўцаў сёньня? Гаворыць Станіслаў Суднік, які выдае часопіс “Лідзкі летапісец”:

“Тут узьнікла пытаньне пра пабудовы, якія пачалі ўзводзіць унутры замка: калі гэта пабудовы, што былі ў сярэднявеччы, то чаму капаюць катлаваны глыбінёю два мэтры? А калі гэта сучасныя, то для чаго яны там наогул патрэбны? Пажаданьне грамадзкасьці: мы б хацелі, каб унутры двара — ніякіх навабудаў, толькі мінімум, каб замак выглядаў на ХІV стагодзьдзе, каб ніякіх бэтонных блёкаў, тынкоўкі сучаснай, плястыкавых вокнаў і тратуарнай пліткі не было”.

Станіслаў Суднік лічыць, што адміністрацыя замка магла б разьмясьціцца ў адной зь вежаў альбо ў старых камяніцах, якія захаваліся каля замка. Супраць будаўніцтва ўнутры замка выступае старшы навуковы супрацоўнік лідзкага музэю Валеры Сьліўкін, які праводзіць у замку экскурсіі:

Яны цішком “наварочалі” купу будынкаў: і рэстаран, і дамок камэнданта, і гандлёвыя рады.
“Мінск-праект” запраектаваў. У свой час ім казалі: пляцоўка ўнутры замка павінна быць чыстай, ніякіх дадатковых пабудоваў. Вы павінны выкарыстаць дзьве вежы, а пляцоўку пакінуць для масавых мерапрыемстваў, яна павінна быць пясчанай. Яны цішком “наварочалі” купу будынкаў: і рэстаран, і дамок камэнданта, і гандлёвыя рады. Нікому нічога не паказалі. Наколькі я разумею, праект не прайшоў зацьверджаньня на Радзе гістарычнай — і ціха ўвапхнулі яго”.

Валеры Сьліўкін вырашыў напісаць ліст да міністра культуры Паўла Латушкі:

“Усё: заклалі падмуркі, будуюць рэальна адміністрацыйны будынак даўжынёй мэтраў дваццаць і шырынёй мэтраў пяць. Гэта гістарычны помнік ХІV стагодзьдзя, якога ў нікога няма. Яго ператвараюць у гандлёва-забаўляльную ўстанову. Вось я пішу: забудова замкавага падворку сучаснымі будынкамі абмяжуе магчымасьці для правядзеньня там масавых мерапрыемстваў, разбурыць вобраз “абаронцы тутэйшых”, яго функцыянальнае прызначэньне і ператворыць у пацешлівае збудаваньне”.

Ігар Чарняўскі, начальнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Vіністэрства культуры, ведае аб тым, што ў Лідзкім замку ўзьнікнуць пабудовы:

“На навукова-мэтадычнай радзе гэта разглядалася, але ў выглядзе канцэпцыі забудовы двара. Але пры праектаваньні і будаўніцтве асобных аб’ектаў павінны рабіць ня проста агульную канцэпцыю, павінны прадстаўляць дакумэнтацыю, вось гэта не было зроблена”.

Спадар Чарняўскі мяркуе, што для масавых мерапрыемстваў на падворку Лідзкага замка месца ўсё роўна будзе хапаць:

“Там хапае месца і для турніраў. Гэта, дарэчы, яшчэ канцэпцыя Багласава канца 1970-х гадоў — амфітэатар для паказу спэктакляў. Там мяркуецца пад той сьцяной, дзе, дарэчы, была забудова, зрабіць будынак, а пад сьцяной, што на поўдзень, плянуецца паставіць амфітэатар, месцы для гледачоў. Так што я ня бачу тут вялікіх праблемаў такіх. Іншая справа, што трэба было б глядзець канкрэтна: якія будынкі, іх характар, каб не рабіць там нейкі “дыснэйлэнд”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG