Кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, якія сёньня з 17 да 18 гадзін будуць удзельнічаць у тэледэбатах, папрасілі прыйсьці на студыю на гадзіну раней.
Пра гэта "Свабодзе" паведаміў прэтэндэнт на найвышэйшую дзяржаўную пасаду Рыгор Кастусёў:
"Я дагэтуль нічога ня ведаю – ні хто будзе весьці жывы эфір, ні якія пытаньні нам будуць задаваць. Мне перадалі запрашэньне, каб я прыйшоў на студыю за гадзіну да пачатку дэбатаў. Тады і абяцалі ўсё расказаць".
Паводле ўласнай інфармацыі "Свабоды", на студыі рыхтуецца наступны фармат перадачы. Кожнага кандыдата хочуць паставіць за асобную трыбуну, на якой будзе напісана яго прозьвішча. Кожнаму на пачатку даецца па дзьве хвіліны на прадстаўленьне сябе і сваёй праграмы. 25 хвілін адводзіцца на дыскусію. Астатні час – на падсумаваньне яе вынікаў.
Напярэдадні дзевяць кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі сёньня ў размове са «Свабодай» пацьвердзілі свой намер удзельнічаць у дэбатах, якія павінны адбыцца 4 сьнежня на беларускім тэлебачаньні. Уладзімер Някляеў доўга вагаўся, ці ісьці на тэлебачаньне. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаць у дэбатах не плянуе, паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павал Лёгкі.