Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт бяз пляну на будучыню


Саміт Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) у Астане скончыўся без спадзяванай дамовы ўдзельнікаў аб пляне узмацніць гэтую арганізацыю.

У першым саміце АБСЭ больш чым за дзесяцігодзьдзе бралі ўдзел прадстаўнікі 56 краінаў-удзельніц, а таксама 12 краінаў-партнэраў арганізацыі. Удзельнікі саміту казалі пра тое, што арганізацыя ў апошнія гады была няздольная выконваць сваю задачу прадухіленьня і вырашэньня канфліктаў ў Эўропе і былых рэспубліках СССР. Але пры гэтым яны ня здолелі дамовіцца наконт пляну, як узмацніць ролю арганізацыі ў будучыні.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў нават адклаў прэсавую канфэрэнцыю, на якой мелі агучыць вынікі саміту. Раней Назарбаеў выказваў спадзяваньне, што ўдзельнікі здолеюць дамовіцца пра агульную дэклярацыю і пераадолець разыходжаньні.

АСБЭ дзейнічае паводле прынцыпу кансэнсусу – гэта значыць, што любая з 56 краінаў-удзельніц мела магчымасьць заблякаваць выніковыя дакумэнты саміту.

У неафіцыйных размовах дыпляматы казалі, што дамовы наконт пляну дзеяньняў АБСЭ не атрымоўвалася дасягнуць з-за разыходжаньняў у шэрагу спрэчных пытаньняў – у прыватнасьці з-за расейска-грузінскага канфлікту, з-за Нагорнага Карабаху і Прыднястроўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG