Лідэры амаль 70 краінаў сьвету праводзяць у сталіцы Казахстану, Астане, двухдзённы саміт, які мае на мэце ўзмацніць ролю Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ). Гэта першая такая сустрэча больш чым за дзесяцігодзьдзе.
У саміце бяруць удзел прадстаўнікі 56 краінаў АБСЭ, а таксама 12 краінаў-партнэраў арганізацыі. Сярод тэмаў павесткі дня – вайна ў Аўганістане, міжэтнічныя сутыкненьні ў Кіргізстане, нераспаўсюд ядзернай зброі і рэгіянальныя канфлікты – такія як спрэчка паміж Армэніяй і Азэрбайджанам вакол Нагорнага Карабаху.
Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абое заявілі, што АБСЭ павінна адыгрываць больш актыўную ролю ў прадухіленьні і вырашэньні канфліктаў. Паводле Мядзьведзева, неабходна мадэрнізаваць АБСЭ, бо "арганізацыя пачала губляць свой патэнцыял". У сваю чаргу Гілары Клінтан вітала тое, што Расея прызнае патрэбу ў зьменах, але пры гэтым скрытыкавала перашкоды для дасылкі місіі АБСЭ ў Грузію, чыя тэрытарыяльная цэласнасьць была падарваная расейскай падтрымкай сэпаратысцкіх рэгіёнаў – Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Хоць Аўганістан і не ўваходзіць у АБСЭ, больш за 40 краінаў-чальцоў арганізацыі бралі ўдзел альбо ў ваенных апэрацыях супраць руху Талібан, альбо ў рэканструкцыі краіны пасьля падзеньня рэжыму Талібану ў канцы 2001 году. Сытуацыя ў Аўганістане была прызнаная адной з галоўных праблемаў для абмеркаваньня, і на саміт быў запрошаны аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзай, які вітаў заклікі да большага ўдзелу АБСЭ ў вырашэньні праблемаў Аўганістану.
Яшчэ адна праблемная краіна, сытуацыя ў якой актыўна абмяркоўваецца на саміце, гэта Кіргізстан. Пасьля таго, як прэзыдэнт гэтай краіны Курманбек Бакіеў быў зрынуты ў красавіку, у Кіргізстане ў наступныя месяцы адбываліся міжэтнічныя сутыкненьні. Прыведзеная да прысягі ў ліпені прэзыдэнтка Кіргізстану Роза Атунбаева на саміце заявіла, што Бішкек зробіць усё магчымае, каб наладзіць міжэтнічны дыялёг, спрыяць нацыянальнаму прымірэньню і ўзмацніць павагу да закону і дэмакратычныя інстытуты ў краіне.
Беларусь на саміце абвясьціла, што зьліквідуе свае запасы высокаўзбагачанага ўрану.
Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава.
"Міністар замежных справаў Беларусі абвясьціў аб тым, што Беларусь прыняла рашэньне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану і мае намер ажыцьцявіць гэта да наступнага саміту па ядзернай бясьпецы ў 2012 годзе", – гаворыцца ў заяве.
Злучаныя Штаты маюць намер даць тэхнічную і фінансавую дапамогу для як мага хутчэйшага ажыцьцяўленьня гэтых захадаў.