Румлёва — прыгожая мясьціна ў межах Горадні, лесапарк на пагорках уздоўж Нёману, на заходнім беразе ракі. Адна яго частка ўяўляе сядзібны парк пачатку ХІХ стагодзьдзя. Румлёва зьяўляецца прыродным помнікам мясцовага значэньня. Апошнім часам улады рэзка заняліся навядзеньнем у ім парадкаў, што выклікала бурную рэакцыю сярод грамадзкасьці. Дзякаваць Богу, сьнег выпаў, кажуць актывісты, і работы пакуль прыпыніліся.
Асфальтны каток
Калі пераяжджаеш па самым у горадзе сучасным — Румлёўскім мосьце Нёман, бачыш налева і направа прыгожыя асьнежаныя пагоркі, пакрытыя лесам. Яго падзяляе на дзьве часткі “цясьніна” праспэкту Кляцкова. Правая частка суседзтвуе з жылой забудовай, левая ў лепшай сытуацыі: за ёй будзе вёска Солы, а непадалёк — па праспэкце новая царква Ўсіх Беларускіх сьвятых.
Напярэдадні зімы, быццам нельга было пачакаць да цёплага надвор’я, улады пачалі грунтоўныя работы: высякаць дробную расьліннасьць, прыгналі трактары, сталі класьці асфальт. Грамадзкасьць забіла ў званы: гэта ж помнік прыроды, трэба асьцярожна, спачатку праект падрыхтаваць, асфальт — у ніякім выпадку! Бурнае абмеркаваньне адбылося на мясцовым блогу, адна экалягічная арганізацыя з нагоды румлёўскіх пэртурбацый нават зьвярнулася ў пракуратуру.
Мне здавалася, што яшчэ адзін голас – калі мне далучыцца да агульнага хору, які выгукае “SOS!” – наўрад ці можа на нешта паўплываць. Хацелася паспрабаваць разабрацца: у чым прычына — чаму гарадзкія ўлады гэтак рашуча закасалі рукавы і ўпарта ня хочуць слухаць грамадзкасьць? Бо калі гэта прыродны помнік, значыцца своеасаблівая флёра, проста махаць сякерай нельга…
Засмучала, перш за ўсё, наступнае. Тэму Румлёва спачатку грунтоўна закранула дзяржаўная прэса. Кіраўніцтва адміністрацыйнага раёну правяло нараду з нагоды лесапарку, затым — масавы суботнік, у якім удзельнічалі самі чыноўнікі. Далей: на месцы грамадзкія актывісты бачылі гарадзкога галаву, які асабіста аглядаў — дзе і што трэба палепшыць.
Загад — як прысуд?
Пастаўце сябе на месца актывістаў: яны ідуць да начальства, дамаўляюцца, што трэба сабраць усіх зацікаўленых, у тым ліку сталічнага спэцыяліста па сядзібных парках, знаўцу Румлёва, абмеркаваць праблему, стварыць затым праект, бяз сьпешкі, без аўралу, аднак раптам усё забыта, у Румлёве пачынаецца працоўная ліхаманка. Актывісты стукаюцца ў кабінэты, іх зноўку выслухоўваюць, нават пагаджаюцца з аргумэнтамі, але застаецца ўражаньне, што яны размаўлялі са сьцяной.
Нарэшце адзін чыноўнік раскрывае патрыётам Румлёва тое, што ў калідорах улады лічыцца звычайным сакрэтам полішынэля. Аказваецца, абласны начальнік, які трапіў у парк і занядбанасьць якога яму не спадабалася, распарадзіўся, каб гарадзкія ўлады зрабілі там марафэт і далажылі аб выкананьні. Пры гэтым быў названы канкрэтны тэрмін. Вось чаму, атрымліваецца, асфальтны каток, які прыслалі ў Румлёва, ніхто ня здолеў спыніць.
Прычым заўважце: у горада няма грошай на работы ў Румлёве пры канцы году, наракае сама ўлада, ліхтары толькі тыя, што выкарыстоўваліся раней, асфальт — зьняты з вуліц у час рамонту. Начальства згаджаецца, што ў такім месцы сьцяжыны трэба рабіць зь бітай чырвонай цэглы — як у Калоскім парку. Цэгла гэтая ў наяўнасьці, але каштуе даражэй за такі асфальт.
Не нашкодзь!
На прыкладзе Румлёва мы бачым мэханізм дзеяньня гэтай улады. Яе пабудова нагадвае бадай армейскую: меншы “па званьні” начальнік павінен стаяць па камандзе “зважай!”, прыклаўшы да брыля далонь — “аддаўшы гонар”. Гэтым усё сказана.
Усім вядомая прымаўка “зьняўшы галаву, па валасах ня плачуць”. Дык вось: гэтым летам абласны начальнік, праяжджаючы па Ваўкавыскім раёне, аддаў загад, будзем думаць, “прычасаць валасы”, а мясцовае начальства з перапуду “зьняло галаву”. Тлумачу: каля дарогі стаяў стогадовы млын, вакол усё зарасло быльнягом. Мясцовы дробны чыноўнік узяў ды разбурыў млын замест таго, каб пакасіць палын ды дзядоўнік. І яму нічога ня будзе: у сьпісе помнікаў млын, якіх захаваліся адзінкі, ня значыўся.
Мінулым разам мы ўзгадвалі Каложу — старажытную царкву на высокім нёманскім беразе. Дык вось: яе разбураная паводкай у ХІХ стагодзьдзі частка зроблена з дошак і з боку ракі выглядае на сарай. Хай я ўтрырую, але ж распараджэньне навесьці парадкі з той жа Каложай можна расцаніць па-рознаму, ваўкавыскі млын — таму прыклад.
Добра, сёньняшнія чыноўнікі ведаюць, што храм лепей не чапаць. Але ж папярэднікі іхнія рабілі адваротнае: стаяла пасярод Горадні гатычная Фара Вітаўта. Нейкі вялікі начальнік убачыў і абурыўся: “Пачаму ў вас з усіх старон у цэнтры горада касьцёлы тырчаць? Навесьці парадак!” Не было пры гэтым вымаўлена словаў “узарваць” або “дынаміт”, толькі слова “парадак”, але касьцёл узарвалі. Да цяперашняга дня ўлады нават не дапускаюць думкі, каб аднавіць Фару Вітаўта.
Цяпер стала вядома, што абласное кіраўніцтва здолелі ўсё ж пераканаць не сьпяшацца з парадкамі ў Румлёве, і яно згадзілася. Добра, канечне, але пад сьнегам у любым разе асфальт пракладаць далей не атрымаецца, згадзіцеся.