Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК ня выявіў парушэньняў у Лукашэнкі


Цэнтравыбаркам не знайшоў парушэньняў выбарчага заканадаўства ў працы ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў адказе Цэнтральнай камісіі на скаргу прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта лідэра кампаніі «Гавары праўду» Ўладзіміра Някляева.

У скарзе Някляеў падаваў факты збору подпісаў людзьмі, якія не ўваходзяць у ініцыятыўную групу Лукашэнкі, а таксама ў месцах, дзе гэта забаронена заканадаўствам.

У адказе Цэнтравыбаркама адзначаецца, што інфармацыя, выкладзеная ў скарзе, альбо носіць агульны характар і праверыць яе немагчыма, альбо не знайшла свайго пацьверджаньня ў ходзе праведзеных праверак.

У адказе таксама паведамляецца, што па шэрагу фактаў, прыведзеных у скарзе, Цэнтральная камісія ўжо праводзіла праверкі. У прыватнасьці, па выніках адной з такіх праверак Цэнтральная камісія зьвярнулася да кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Менску з просьбай «разгледзець пытаньне аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці начальніка аддзелу ідэалягічнай і выхаваўчай працы ўпраўленьня адукацыі Насковай, паколькі ёю былі перавышаныя службовыя паўнамоцтвы, якія выявіліся ў тым, што яна склала графік удзелу работнікаў некалькіх сярэдніх школ і дашкольных устаноў у пікеце па зборы подпісаў выбаршчыкаў ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG