Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына абяцае сур'ёзную праверку


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
Сёньня старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына дала інфармацыю пра колькасьць подпісаў, якія сабралі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты ў сваю падтрымку.

Яна адзначыла журналістам, што ў гэтым кантэксьце лепш казаць, што кандыдаты прадставілі, а не сабралі подпісы. Яна тлумачыць гэта тым, што нават пры першым вывучэньні падпісных лістоў узьнікае занадта шмат пытаньняў. Некаторыя кандыдаты ў прэзыдэнты нават прадставілі ксэракопіі.

Лідзія Ярмошына не змагла адказаць на пытаньне, колькі з 11-ці кандыдатаў пройдуць пасьпяхова экзамэн. Гэта будзе вядома толькі 8 лістапада.

Паводле Ярмошынай, на гэтым этапе выбарчай кампаніі выбарчыя камісіі ня будуць занадта лібэральнымі, як гэта было раней.

"Мы правядзем праверку подпісаў строга ў адпаведнасьці з нашым заканадаўствам",- сказала старшыня ЦВК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG