У Гомелі ў галерэі імя Вашчанкі адкрылася пэрсанальная выстава жывапісу знанага гомельскага мастака Яўгена Семянюка. У экспазыцыі звыш 40 карцін, напісаных цягам двух апошніх дзесяцігодзьдзяў і аб’яднаных агульнай назвай: "З ХХ у ХХI стагодзьдзе. Рэтраспэктыва". Тут і "Прагулка на Бэнтлі", і "Вялікі ружовы ангел", і "Вершнікі апакаліпсісу", і "Горад у шкарлупіне".
Дык што ж бярэ мастак Семянюк у блаславёнае ХХI стагодзьдзе? Лёгкі гумар? Ілюзорныя мары сваіх пэрсанажаў?
Семянюк: "За любым гумарам, як правіла, стаяць сур’ёзныя рэчы. Я пераношу ў ХХI стагодзьдзе людзей, якія жывуць побач у нейкім сваім стане. У будзённым побыце мы іх не заўсёды заўважаем. Я імкнуся заўважыць гэты стан і перанесьці на палатно. Вядома, іншым разам іранізую, прапаную гледачу сваё бачаньне".
На думку Семянюка, гэта дапамагае ўспрымаць сьвет у ягонай шматграннасьці, у тым ліку як бы й вачыма мастака.
У "Сармацкім гламуры" творца наагул пераходзіць межы гістарычнага падыходу й дазваляе сабе такі постмадэрнісцкі ход, калі пан пану як бы кажа: гламурней піць піва з бляшанкі, чымсьці з куфля.
У "Прагулцы на "Бэнтлі" мастак іранізуе над захапленьнем дарослых прэстыжнымі рэчамі, у прыватнасьці, аўтамашынамі. Яны для некаторых становяцца сапраўдным "сонцам у аблоках". У той самы час маладое пакаленьне, седзячы яшчэ, што называецца, на гаршку, спакваля смокча цыгарку.
Карціны Семянюка спрэс падпісаныя па-беларуску: "Мне падаецца, што назвы на беларускай мове гучаць паўней, выразьней і больш дакладна падкрэсьліваюць іронію".
Арганізаваць пэрсанальную выставу Яўгену Семянюку прапанавала дырэкцыя галерэі імя Г. Вашчанкі. Апошняя выстава мастака ў родным горадзе была амаль дзесяць гадоў таму ў Паляўнічым дамку. Тым часам Семянюк выстаўляўся ў Менску, Маскве, Кіеве. Ягоныя карціны знаходзяцца ў Дацкім каралеўскім унівэрсытэце, у калекцыях дыпляматаў ЗША, "Тысячы імёнаў Расеі", у прыватных калекцыях аматараў мастацтва.