Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты АБСЭ ў справе Бябеніна прыбываюць заўтра


Экспэрты АБСЭ, якія маюць азнаёміцца з дакумэнтамі аб сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна, заўтра прыбудуць у Менск.

Два экспэрты-крыміналісты з краін АБСЭ прыбудуць у Менск 26 кастрычніка, каб азнаёміцца з матэрыяламі пракурорскай праверкі па факце сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна.

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў пракуратуры Менскай вобласьці. Там атрымалі афіцыйнае пацьверджаньне гэтага.

Экспэрты-крыміналісты прадстаўляюць дзьве скандынаўскія краіны — Нарвэгію ды Швэцыю.

20 верасьня МЗС Беларусі атрымаў афіцыйны ліст генэральнага сакратара АБСЭ, у якім напісана пра гатоўнасьць сакратарыяту АБСЭ прызначыць двух незалежных экспэртаў у галіне судмэдэкспэртызы і крыміналістыкі.

Заснавальнік сайту "Хартыя-97" Алег Бябенін быў знойдзены ў пятлі на лецішчы 3 верасьня.

Людзі, якія бачылі цела Бябеніна, кажуць пра падазроны вывіх нагі, драпіны і плямы на руках і целе нябожчыка. Аднак у заключэньні афіцыйнай экспэртызы сказана пра адсутнасьць сьлядоў зьнешняга ўзьдзеяньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG