У 1910 годзе абслугоўваньне хворых было платным, кошт выкліку — ад 20 капеек да 1 рубля. Бясплатна абслугоўваліся толькі няшчасныя выпадкі.
У 1911 годзе на дабрачынныя ахвяраваньні менчукоў у Аўстрыі быў закуплены першы санітарны аўтамабіль — раней, чым у Маскве, Кіеве і Санкт-Пецярбургу.
Цяпер у сталіцы працуе 148 брыгад хуткай дапамогі, бальшыня зь іх спэцыялізаваныя (6 рэанімацыйных, 30 — інтэнсіўнай тэрапіі, нэўралягічныя, псыхіятрычныя, пэдыятрычныя). Кожная з брыгад выяжджае на 10—16 выклікаў у суткі. Штодзень на экстранны тэлефонны нумар 103 паступае ад 5 да 7 тысяч званкоў.
Укамплектаванасьць Менскай станцыі хуткай дапамогі лекарамі складае 70%. Бальшыня лекараў і фэльчараў працуюць зь вялікімі нагрузкамі, на паўтары-дзьве стаўкі.
Распавядае студэнт-шасьцікурсьнік мэдычнага ўнівэрсытэту, які раней скончыў мэдвучэльню і зараз падпрацоўвае фэльчарам:
"На стаўку зарабляю 500—600 тысяч, я лічуся зь сярэдняй адукацыяй. Доктар атрымлівае тысяч 700 на стаўку, можа, 800—900, калі ў ягошмат стажу і, да прыкладу, рэанімацыйная брыгада. Але ж ніхто не працуе на стаўку, усе паўтары-дзьве цягнуць. Каб зарабіць прадэкляраваныя 500 даляраў, яны павінны як мінімум паўтары стаўкі цягнуць. Цякучка вельмі вялікая".
Сярэдні заробкі мэдыкаў "хуткай дапамогі" — каля 1 мільёна рублёў.
Паводле статыстыкі, у сталіцы адна брыгада прыпадае на 12,5 тысячы жыхароў. На думку кіраўніка службы хуткай мэдычнай дапамогі Эдуарда Козырава, гэты нарматыў неабходна перагледзець — для сталіцы гэтага недастаткова. У горадзе 9 падстанцыяў. Усталяваная сыстэма спадарожнікавай навігацыі — цяпер вызначыць месцазнаходжаньне брыгады і адразу ж накіраваць на месца здарэньня няма праблем. Можна выклікаць хуткую і з дапамогай SMS-сувязі.
Выезд агульнапрофільнай брыгады абыходзіцца гарадзкому бюджэту прыкладна ў 70 тысяч рублёў, рэанімацыйнай — каля 100 тысяч. У Менску, у адрозьненьне ад Масквы, брыгады хуткай дапамогі аказваюць экстраную дапамогу ўсім, незалежна ад грамадзянства і прапіскі. Летась 120 пацыентаў у сярэднім і цяжкім стане даставілі ў стацыянары сталіцы зь іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расеі, Украіны, краінаў Балтыі, Турэччыны, Польшчы.
У 1911 годзе на дабрачынныя ахвяраваньні менчукоў у Аўстрыі быў закуплены першы санітарны аўтамабіль — раней, чым у Маскве, Кіеве і Санкт-Пецярбургу.
Цяпер у сталіцы працуе 148 брыгад хуткай дапамогі, бальшыня зь іх спэцыялізаваныя (6 рэанімацыйных, 30 — інтэнсіўнай тэрапіі, нэўралягічныя, псыхіятрычныя, пэдыятрычныя). Кожная з брыгад выяжджае на 10—16 выклікаў у суткі. Штодзень на экстранны тэлефонны нумар 103 паступае ад 5 да 7 тысяч званкоў.
Укамплектаванасьць Менскай станцыі хуткай дапамогі лекарамі складае 70%. Бальшыня лекараў і фэльчараў працуюць зь вялікімі нагрузкамі, на паўтары-дзьве стаўкі.
Распавядае студэнт-шасьцікурсьнік мэдычнага ўнівэрсытэту, які раней скончыў мэдвучэльню і зараз падпрацоўвае фэльчарам:
"На стаўку зарабляю 500—600 тысяч, я лічуся зь сярэдняй адукацыяй. Доктар атрымлівае тысяч 700 на стаўку, можа, 800—900, калі ў яго
Каб зарабіць прадэкляраваныя 500 даляраў, яны павінны як мінімум паўтары стаўкі цягнуць.