Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савецкі суд судзіць Міхася Башуру

абноўлена

Міхась Башура
Міхась Башура
11 кастрычніка паседжаньне суду па справе актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры скончылася вывучэньнем 1-га тому матэрыялаў справы.

Таксама адвакат Тамара Сідарэнка зьвярнулася з хадайніцтвам аб зьмене меры ўтрыманьня для Міхася Башуры, але судзьдзя Кірыл Палулех хадайніцтва не задаволіў.

Працэс адновіцца 12 кастрычніка аб 11 гадзіне дня. Паводле зьвестак, у суд выкліканыя асноўныя сьведкі з боку абвінавачаньня.

Нагадаем, суд над актывістам «Гавары праўду» Міхасём Башурам пачаўся 11 красавіка ў Савецкім судзе Менску. Міхася Башуру абвінавачваюць у падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту на пабудову жыльля. Актывіст «Гавары праўду» віны не прызнае і кажа пра памылку ў падліках заробку.

16.20 Зьмянілі парадак судовага паседжаньня. Яшчэ да апытаньня сьведак узяліся за вывучэньне матэрыялаў справы.

15.40 Жонка Башуры Натальля адмовілася быць сьведкай

15.30 Башура дае паказаньні.

Сваёй віны не прызнае. Кажа пра памылку. Башура прызнаў, што даведку пра свае заробкі ён зрабіў сам, бо меў права першага подпісу ў выдавецтве "Галіяфы", дзе працаваў намесьнікам дырэктара.

"Я нікога не зьбіраўся падмануць. Я быў перакананы, што даведку зрабіў правільна", – заявіў Башура.


14.40 У залі суду — прыкладна 2 дзясяткі чалавек.

Перад пачаткам паседжаньня Ўладзімер Някляеў заявіў журналістам: "Гэта суд не над грамадзянінам Башурам, а над актывістам кампаніі "Гавары праўду". Ягоныя агрэхі цягнуць на адміністрацыйнае пакараньне, але прадпрымальнік ужо два месяцы знаходзіцца за кратамі. Судзяць яго зараз, бо ў краіне ідзе выбарчая кампанія, хочуць запалохаць грамадзкіх актывістаў".

Старшыня суду Дзьмітры Клімовіч дазволіў журналістам здымаць усярэдзіне будынку.


14.20 У судзе Савецкага раёну Менску пачынаецца суд над Міхасём Башурам.

Справу будзе разглядаць судзьдзя Кірыл Палулех.

Пад гэты працэс у судзе выдзелілі вялікую залю.

Ля суду зьбіраюцца актывісты кампаніі "Гавары праўду". Прысутнічае і патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў.

Міліцыя забараніла журналістам здымаць у судовым будынку. Міліцыянты патрабуюць адмысловага дазволу старшыні суду.

Міхася Башуру абвінавачваюць у паўторнай падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту, за што яму пагражае абмежаваньне волі на 5 гадоў альбо пазбаўленьне волі на 3 гады ці грашовы штраф. Актывіст «Гавары праўду» сваёй віны не прызнае і кажа пра ненаўмысную памылку ў падліках прыбыткаў пры атрыманьні даведкі.

Міхась Башыра быў затрыманы 6 жніўня, і з таго часу яго трымалі спачатку ў менскім ізалятары, потым — у жодзінскім ізалятары. Цяпер Башура зноў пераведзены ў Менск у ізалятар на Валадарскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG