Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарсуд адмовіў у скарзе на арышт Міхася Башуры


Міхась Башура
Міхась Башура
Менскі гарадзкі суд пацьвердзіў законнасьць пастановы сьледчай Савецкага РАУС аб арышце на час сьледзтва актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. Законнасьць арышту спрабавала аспрэчыць адвакат актывіста Тамара Сідарэнка. Раней аналягічную скаргу адваката адхіліў Савецкі раённы суд Менску.

«Суд палічыў, што Башуру трымаюць за каратамі на законнай падставе, хаця на маю думку, нічога законнага ў гэтым няма. Відавочна, што можна было абмежавацца падпіскай пра нявыезд на час сьледзтва, бо мой падабаронны не ўяўляе небясьпекі і ад сьледзтва не ухіляецца», — сказала Свабодзе Тамара Сідарэнка.

Міхася Башуру арыштавалі 6 жніўня і цяпер трымаюць у Жодзінскім сьледчым ізалятары. Актывіста «Гавары праўду» абвінавачваюць у падробцы даведкі для атрыманьня крэдыту, што было 2 гады таму. Міхась Башура, якому пагражае да 5 гадоў абмежаваньня волі, вінаватым сябе не прызнае і кажа пра памылку пры падліках прыбыткаў. Кампанія «Гавары праўду» не выключае палітычны характар перасьледу Башуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG