Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіньхуа: Лукашэнка перакананы, што пераможа на выбарах


Як паведамляе Сіньхуа, Лукашэнка перакананы, што робіць усё, каб дапамагчы свайму народу пераадольваць цяжкасьці і жыць шчасьліва. Паводле ягоных слоў, прэзыдэнцкая пасада, якую ён займае ад 1994 году — вялікі гонар для яго, цяжкая, але любімая ім праца. Час прэзыдэнцтва Лукашэнка ацэньвае як самы шчасьлівы пэрыяд свайго жыцьця.

За два месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня ён ўпэўнены, што пераможа, што будзе пераабраны на чацьвёрты тэрмін.

Размова карэспандэнтаў «Сіньхуа», а таксама прадстаўнікоў Цэнтральнага кітайскага тэлебачаньня і самай уплывовай у краіне газэты «Жэньмінь жыбао» з Аляксандрам Лукашэнкам адбылася ўчора ў Менску. Інтэрвію беларускага прэзыдэнта агенцтва Сіньхуа перадало сёньня, у дзень пачатку афіцыйнага візыту беларускага кіраўніка ў Кітай. Сёньня Лукашэнка прыбывае ў Шанхай. У плянах ягонай паездкі, якая працягнецца да 11 кастрычніка, наведаньне World Expo-2010 ў Шанхаі, сустрэчы з вышэйшым кітайскім кіраўніцтвам, у тым лікам са старшынём Дзяржсавету КНР Ху Цзыньтао, удзел ў адкрыцьці беларуска-кітайскага навукова-тэхналягічнага парку у горадзе Чанчунь і іншыя мерапрыемствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG