У рэпартажы ОНТ пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы Аляксандрам Радзьковым фігуруе і Віктар Шэйман, якога называюць у ліку найбольш набліжаных да кіраўніка дзяржавы асобаў.
Як паведамляюць naviny.by, кіраўнікі ведамстваў, у тым ліку і сілавых, атрымалі лісты, якая абавязваюць іх адкамандзіраваць на два месяцы супрацоўнікаў «у распараджэньне памочніка прэзыдэнта Віктара Шэймана». Маюцца на ўвазе асобы, якія ў розны час працавалі ў сыстэме пракуратуры, МУС, Радзе бясьпекі і ў адміністрацыі прэзыдэнта.
Віктар Шэйман быў адным з паплечнікаў Лукашэнкі з часоў іх сумеснай працы ў Вярхоўным Савеце; быў сакратаром Рады бясьпекі, кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта, генэральным пракурорам. Знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў ЭЗ з-за падазрэньня ў датычнасьці да гвалтоўных зьнікненьняў.
Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ініцыятыўнай групы па сваім вылучэньні на чарговыя прэзыдэнцкія выбары Аляксандрам Радзьковым быў таксама заўважаны Віктар Шэйман, якога называюць адной з найбліжэйшых да кіраўніка дзяржавы асобаў. Ці азначае зьяўленьне Шэймана на нарадзе па выбарах ягонае вяртаньне ў атачэньне Лукашэнкі? Як такое вяртаньне можа зьмяніць прэзыдэнцкую выбарчую кампанію?
Намесьніца рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.
«Гэта відавочна азначае вяртаньне Шэймана ў самае блізкае кола. А тое, што ў яго былі пляны вярнуцца на высокія пасады, вядома даўно, і пра гэта ня раз паведамлялася. Магчыма, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў так яно і будзе.
Я не сумнявалася, што Шэйман будзе прымаць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, і шмат хто нават чакаў, што ён узначаліць перадвыбарчы штаб. Але чамусьці выбар быў зроблены на карысьць такой шэрай асобы, як Аляксандар Радзькоў. Аднак тое, што Шэйман там працуе, азначае, што выбары праходзяць па тых жа сцэнарах, якія былі раней. Ні ў якім іншым разе публічнае зьяўленьне Шэймана проста б не спатрэбілася».
Рэдактар электроннага выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук:
«Я лічу, што на выбарчую кампанію гэта наўрад ці неяк паўплывае. Я думаю, што Шэйман уведзены дзеля кантролю над сілавымі структурамі падчас выбарчай кампаніі. Адпаведна, пасьля выбараў ён ізноў возьме пад кантроль свае структуры».

Калінкіна: «Прысутнасьць Шэймана азначае, што выбары праходзяць па ранейшых сцэнарах»