Падчас сустрэчы з міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым, які зьяўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам на новыя прэзыдэнцкія выбары дзейнага кіраўніка краіны, Аляксандр Лукашэнка заклікаў спыніць збор подпісаў у сваю падтрымку.
Паводле яго, ужо сабрана больш за 600 тысяч подпісаў, таму далейшы збор празь пікетаваньне і абыход кватэр варта перапыніць. Тым грамадзянам, якія жадаюць падпісацца ў ягоную падтрымку, Аляксандр Лукашэнка параіў зьвяртацца ў грамадзкую арганізацыю «Белая Русь» і мясцовыя органы ўлады.
У сваю чаргу Аляксандар Радзькоў заявіў, што паводле прапановаў і просьбаў грамадзян абыход кватэр варта прадоўжыць. Абодва зьняпраўдзілі чуткі пра прымусовы збор подпісаў за дзейнага кіраўніка краіны. Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасьці заявіў, што «прымус будзе мець адваротны эфэкт».