Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі абмяркоўвае заяву па сытуацыі ў Беларусі


Сёньня Дзярждума Расеі можа выступіць з заявай па сытуацыі, якая склалася ў расейска-беларускіх стасунках.

Пра гэта паведамілі "Газете.Ru" дзьве крыніцы ў Дзярждуме і "Адзінай Расеі".

У Крамлі да апошняга вагаліся наконт рашэньня аб дапушчальнасьці такога жэсту з боку дэпутатаў.

У заяве будзе казацца аб недапушчальнасьці спробаў сваркі паміж братэрскімі народамі Расеі і Беларусі і "некарэктнай" перадвыбарнай рыторыцы беларускага лідэра, якая "парушае ўсе правілы прыстойнасьці".

Тэкст рыхтаваўся ў перапынку пленарнага паседжаньня ў аўторак на хуткую руку. "На прозьвішчы Лукашэнка акцэнту рабіцца ня будзе, там проста сказана пра беларускі бок", — распавёў адзін з дэпутатаў.

"Заява будзе прынятая ва ўнісон заяве прэзыдэнта Расеі", — удакладніў другі суразмоўца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG