Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ХМАРНА...


...але зрэдку выгляне і сонца. Халаднавата: 1-9 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрыцьцё выставы "SOS" творчага аб’яднаньня "Талака".

У Палацы спорту ў Менску канцэрт амэрыканскага гурту "Limp Bizkit".

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Стакгольме назавуць ляўрэата(ў) Нобэлеўскай прэміі 2010 па фізыцы.

У Брусэлі саміт Эўропа-Азія, у якім удзельнічаюць дэлегацыі з 48 краінаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1936 нарадзіўся Вацлаў Гавэл, чэскі драматург і змагар за свабоду і дэмакратыю, дысыдэнт у камуністычную эпоху Чэхаславаччыны, прэзыдэнт пасьлякамуністычнай Чэхаславаччыны (1989-1992) і Чэхіі (1993-2003).

У 1937 савецкімі карнымі органамі быў расстраляны беларускі празаік і перакладчык Лукаш Калюга (нар. 1909).

У 2000 пад уплывам магутных антыўрадавых пратэстаў у Бялградзе ў адстаўку пайшоў прэзыдэнт Сэрбіі Слабадан Мілошавіч (1941-2006).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень настаўніка.

Дзень Рэспублікі Партугаліі – сьвяткуецца з 1910 году, калі ў краіне была зрынутая манархія і абвешчаная рэспубліка.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: "Сабачыя блохі скачуць далей, чым кашэчыя".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Надзея – гэта стан духу, які надае сэнс нашаму жыцьцю" – Вацлаў Гавэл.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG