Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
...і вецер. Апранайцеся цёпла: 3-6 С.
У Менску на стадыёне "Дынама" барысаўскі БАТЭ гуляе з АЗ Алькмаар (Галяндыя) у другім туры групавага этапу Лігі Эўропы. Пачатак у 22.00.
У Варшаве пачынаецца дзевяцідзённая канфэрэнцыя АБСЭ, прысьвечаная разгляду пытаньняў дэмакратыі і правоў чалавека.
У Брусэлі сустракаюцца міністры фінансаў краін Эўразьвязу.
У Гарвардзкім унівэрсытэце ў Бостане даюць штогадовыя прэміі "Шнобэля" (Ig Nobel). Паводле камітэту прэміі, які сёлета будзе прызнаваць іх 21-шы раз, "шнобэлі" даюцца за навуковыя і літаратурныя дасягненьні, "зь якіх людзі спачатку сьмяюцца, а потым пачынаюць думаць".
У 1924 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Трумэн Капоўці (пам. 1984).
У 1931 нарадзіўся Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ.
У 1938 Англія, Францыя, Нямеччына і Італія падпісалі гэтак званую "мюнхэнскую дамову", якая дазволіла Адольфу Гілеру акупаваць гэтак званы рэгіён "Sudetenland" у Чэхаславаччыне. Шмат хто лічыць "мюнхэнскую дамову" пралёгам да Другой сусьветнай вайны.
У 1939 у Вільні савецкія вайскоўцы арыштавалі Антона Луцкевіча, галоўнага ідэоляга беларускага нацыянальнага адраджэньня ХХ ст. Празь некалькі гадоў Луцкевіч памёр у турме.
У 1990 памёр аўстралійскі пісьменьнік Патрык Уайт (нар. 1912), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1973).
У 2005 дацкая газэта "Jylland-Posten" апублікавала карыкатуры на прарока Мухамэда, якія выклікалі абурэньне і пратэсты мусульманаў па ўсім сьвеце.
Міжнародны дзень перакладчыка, устаноўлены ў 1991 Міжнароднай фэдэрацыяй перакладчыкаў у дзень сьмерці Сьвятога Ераніма, які лічыцца патронам перакладчыкаў. Еранім (?347-420) быў хрысьціянскім сьвятаром і пісьменьнікам, народжаным у Далмацыі. Ягоным найбольшым дасягненьнем лічыцца пераклад Бібліі на лацінскую мову, вядомы пад назвай Вульгаты.
Год таму на сайце Свабоды: "В. Ганчарэнка: Ніякага інтарэсу да БАТЭ ў Эўропе няма".
"Я забыўся, чаму мяне вучылі; я толькі запамятаў, чаго я навучыўся", – Патрык Уайт.
"Я не зьвяртаю ўвагі, што іншыя гавораць пра мяне, датуль, пакуль яны гавораць няпраўду", – Трумэн Капоці.
ДОЖДЖ...
...і вецер. Апранайцеся цёпла: 3-6 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Менску на стадыёне "Дынама" барысаўскі БАТЭ гуляе з АЗ Алькмаар (Галяндыя) у другім туры групавага этапу Лігі Эўропы. Пачатак у 22.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Варшаве пачынаецца дзевяцідзённая канфэрэнцыя АБСЭ, прысьвечаная разгляду пытаньняў дэмакратыі і правоў чалавека.
У Брусэлі сустракаюцца міністры фінансаў краін Эўразьвязу.
У Гарвардзкім унівэрсытэце ў Бостане даюць штогадовыя прэміі "Шнобэля" (Ig Nobel). Паводле камітэту прэміі, які сёлета будзе прызнаваць іх 21-шы раз, "шнобэлі" даюцца за навуковыя і літаратурныя дасягненьні, "зь якіх людзі спачатку сьмяюцца, а потым пачынаюць думаць".
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1924 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Трумэн Капоўці (пам. 1984).
У 1931 нарадзіўся Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ.
У 1938 Англія, Францыя, Нямеччына і Італія падпісалі гэтак званую "мюнхэнскую дамову", якая дазволіла Адольфу Гілеру акупаваць гэтак званы рэгіён "Sudetenland" у Чэхаславаччыне. Шмат хто лічыць "мюнхэнскую дамову" пралёгам да Другой сусьветнай вайны.
У 1939 у Вільні савецкія вайскоўцы арыштавалі Антона Луцкевіча, галоўнага ідэоляга беларускага нацыянальнага адраджэньня ХХ ст. Празь некалькі гадоў Луцкевіч памёр у турме.
У 1990 памёр аўстралійскі пісьменьнік Патрык Уайт (нар. 1912), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1973).
У 2005 дацкая газэта "Jylland-Posten" апублікавала карыкатуры на прарока Мухамэда, якія выклікалі абурэньне і пратэсты мусульманаў па ўсім сьвеце.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень перакладчыка, устаноўлены ў 1991 Міжнароднай фэдэрацыяй перакладчыкаў у дзень сьмерці Сьвятога Ераніма, які лічыцца патронам перакладчыкаў. Еранім (?347-420) быў хрысьціянскім сьвятаром і пісьменьнікам, народжаным у Далмацыі. Ягоным найбольшым дасягненьнем лічыцца пераклад Бібліі на лацінскую мову, вядомы пад назвай Вульгаты.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "В. Ганчарэнка: Ніякага інтарэсу да БАТЭ ў Эўропе няма".
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ: