Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 2-3 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...як на восень, дык нядрэннае: у суботу – пераменная воблачнасьць, у нядзелю – ясна. Тэмпэратура: да +9...+11

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


2-3 кастрычніка ў баварскім горадзе Мюнхен у Нямеччыне працягваецца фэстываль аматараў піва “Octoberfest-2010”. Чакаецца, што сёлета сьвята наведаюць каля 6 мільёнаў турыстаў.

3 кастрычніка ў Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) адкрываецца Другі беларуска-эмірацкі бізнэс-форум.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


2 кастрычніка 1323 году ў дакумэнтах упершыню згадваецца Вільня, сталіца Вялікага Княства Літоўскага, якая з 1940 году стала сталіцай сучаснай Літвы, а датуль на працягу 600 гадоў была сталіцаю ўсяго беларуска-літоўскага краю. У Вільні друкаваў першыя беларускія кнігі Францішак Скарына, зь Вільні кіраваў паўстаньнем Кастусь Каліноўскі, у Вільні пабачылі сьвет першыя беларускія газэты “Наша Доля” і “Наша Ніва”.

2 кастрычніка 1819 году ў Смалічах пад Нясьвіжам нарадзіўся Аляксандар Незабытоўскі, беларускі пісьменьнік, філёзаф і гісторык.

2 кастрычніка 1862 году ў Пецярбургу ствараецца так званы Заходні камітэт – адмысловая расейская дзяржаўная ўстанова для ліквідацыі нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі і сьціраньня нацыянальных адрозьненьняў заходніх губэрняў ад вялікарасейскіх.

2 кастрычніка 1904 году нарадзіўся ангельскім пісьменьнік Грэм Грын.

2 кастрычніка 1990 году выйшаў пешы нумар “Народнай Газеты”

3 кастрычніка 1615 году ў выніку паўстаньня гараджанаў улада ў Мазыры перайшла да магістрату.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


2-3 кастрычніка па ўсёй краіне ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты працягваюць збор подпісаў за вылучэньне сваіх прэтэндэнтаў.

2 кастрычніка у менскім Футбольным манежы адкрываецца міжнародны турнір па каратэ "Sanker Cup 2010".

3 кастрычніка Сучасны мастацкі тэатар ад 19: 00 запрашае на прэм'еру спэктаклю “Менск, я люблю цябе”. Сярод актораў – тэлевядучыя Люся Лушчык і Яўген Булка.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Што хацеў давесьці Лукашэнка расейскай аўдыторыі?"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


У дачыненьнях паміж людзьмі дабрыня і мана вартыя тысячы праўдаў.

Госпад не дазваляе зазірнуць сабе ў карты, але кожны можа убачыць, як ён іх тасуе.

Сьвет складаецца ня з чорнага і белага, але з чорнага і шэрага.

Грэм Грын
XS
SM
MD
LG