Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва хоча дапамагчы навуковым праектам Беларусі ў ЭЗ


Літва прапануе Беларусі прасоўваць сумесныя навуковыя праекты ў структурах Эўразьвязу, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Беларусі.

"Беларусь і Літва маюць добры патэнцыял для супрацоўніцтва ў сфэры навукі і тэхналёгій і гатовыя разьвіваць сумесныя праекты ў розных галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць", - адзначылі ў камітэце спасылкай на словы старшыні ДзКНТ Ігара Войтава падчас сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства транспарту і камунікацый Літвы і Віленскага ўнівэрсытэту.

"Мы цалкам можам думаць аб падрыхтоўцы сур'ёзных прапаноў па рэалізацыі сумесных праектаў у галіне дасьледаваньняў і распрацовак, а таксама абмену ноў-хаў, накіраваных на разьвіцьцё інфармацыйных тэхналёгій і інфармацыйнага грамадзтва абедзьвюх краін", - сказаў ён. Як адзначылі ў прэс-службе, на погляд І. Войтава, "цяпер неабходна вызначыць тыя напрамкі супрацоўніцтва, па якіх можна пачынаць рэальную працу".

У сваю чаргу, паводле інфармацыі прэс-службы, дарадца міністра транспарту і камунікацый Літоўскай Рэспублікі Паўлюс Янкаўскас адзначыў, што "Літва можа стаць лабістам Беларусі ў сфэры навукі ў структурах Эўрапейскага Зьвязу". "Партнэрства зь літоўскім бокам дазволіць выкарыстоўваць разнастайныя фонды ЭЗ", - сказаў ён.

"Навуковыя дасьледаваньні праводзяцца па рознай тэматыцы, у тым ліку, у сфэры IT-індустрыі, мэдыцыны, нанатэхналёгій і нанаматэрыялаў г.д. У кароткатэрміновай пэрспэктыве Беларусь можа падключыцца да рэалізацыі васьмі навуковых праграм, якія выконваюцца па лініі Эўрапейскага Зьвязу", - сказалі ў прэс -службе. Паводле яе даных, П. Янкаўскас пацьвердзіў наяўнасьць ўзаемнай цікавасьці ў сфэры IT-тэхналёгій і ў сфэры лягістыкі.

"Плянуецца, што ў бліжэйшы час бакі падпішуць міжведамаснае пагадненьне па супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій, вызначаць рабочыя групы для кантактаў блізкага ўзроўню, а таксама правядуць беларуска-літоўскі сэмінар з удзелам навуковых і дзелавых колаў абедзвюх краін", - паведамілі ў прэс- службе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG