Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (БХД) Павал Севярынец, міністар пачаў з віншаваньняў зь Днём перамогі пад Оршай.
"Літва пераймае старшынства ў АБСЭ, і спадар Ажубаліс цікавіўся абстаноўкай перад палітычнай кампаніяй 2010—2011 гадоў, пэрспэктывамі дэмакратычнага руху, пытаньнямі санкцый супраць вышэйшых беларускіх чыноўнікаў і пытаньнямі рэгістрацыі БХД", — паведаміў Севярынец.
Ён таксама заўважыў, што першай умовай перамоў з боку эўрапейцаў наконт зьняцьця візавых санкцый у дачыненьні да беларускіх вышэйшых чыноўнікаў мусіць быць вызваленьне палітычных вязьняў і дэмакратычныя зьмены.
"Мы лічым, што Расея можа аслабіць Лукашэнку, але не можа адгуляць станоўчай ролі ў дэмакратызацыі Беларусі", — сказаў Севярынец.
Як паведаміў яшчэ адзін удзельнік сустрэчы лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, агульная пазыцыя прадстаўнікоў дэмсіл "палягала на тым, каб Эўропа рабіла крокі насустрач Беларусі, калі Беларусь спачатку зробіць крокі насустрач Эўропе".
"Па вялікім рахунку, нягледзячы на тое што Лукашэнка зараз знаходзіцца ў складанай сытуацыі, не выглядае на тое, што ён зробіць рэальныя крокі для лібэралізацыі", — заявіў Янукевіч.