Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы сочыць за сытуацыяй з Л.Банкаўскасам


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце спадзяецца, што беларускія праваахоўчыя органы, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, апэратыўна і аб'ектыўна правядуць сьледзтва ў справе затрыманага супрацоўніка віленскай паліцыі Лайманаса Банкаўскаса.

“Літва зацікаўленая ў тым, каб як мага хутчэй атрымаць адказы ў сувязі з гэтым затрыманьнем (...). Прэзыдэнт спадзяецца, што кіраўніцтва Беларусі, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, забясьпечыць правядзеньне апэратыўнага і аб'ектыўнага сьледзтва”, - пераказала словы прэзыдэнткі агенцтву BNS яе дарадніца Дайва Ульбінайце.

Д.Грыбаўскайце таксама выказала спадзяваньне, што гэты інцыдэнт не пашкодзіць літоўска-беларускім дачыненьням.

Паводле Д.Ульбінайце, прэзыдэнтура сочыць за сытуацыяй з затрыманьнем Л.Банкаўскаса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG