Судзьдзя Петрыкаўскага раённага суду Сяргей Багінскі пакараў сёньня гомельскага каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастуся Жукоўскага 10 суткамі арышту. 5 суткамі нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы і 5 — за супраціў міліцыі.
Супраць актывіста сьведчылі гомельскія міліцыянты Грамкоў і Аўчыньнікаў, якія акурат і спрычыніліся да зьбіцьця актывіста 17 верасьня на фэсьце «Покліч Палесься» ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну.
У выніку спадар Жукоўскі трапіў у Петрыкаўскую раённую лякарню, адкуль яго праз двое з паловай сутак дачасна выпісалі, і пасьля чаго ён працягваў лячыцца амбуляторна ў Гомелі.
У суд спадар Жукоўскі прывёз выпіску з мэдычнай карты, у якім зафіксаваны сіняк на цяменна-патылічнай частцы галавы, вывіх правай рукі й удараны грудны аддзел пазваночніка.
Судзьдзя мэдычны эпікрыз да ўвагі ня ўзяў: маўляў, гэта не інваліднасьць і, наагул, зусім іншая справа. Затое прыслухаўся да словаў міліцыянтаў, якія сьведчылі, што Кастусь Жукоўскі на фэсьце лаяўся, бегаў і чапляўся да людзей, супраціўляўся міліцыі.
Дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту Жукоўскі будзе адбываць у Петрыкаўскім райаддзеле міліцыі.