Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паехаў на фэст — трапіў у міліцыю


Кастусь Жукоўскі
Кастусь Жукоўскі
У вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну міліцыя затрымала гомельскага каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастуся Жукоўскага.

Як паведаміў спадар Жукоўскі, ён прыехаў у Ляскавічы, дзе адкрываецца першы фэст этнакультурных каштоўнасьцяў «Покліч Палесься»:

«Мяне цікавілі найперш народныя промыслы й рамёствы. Хацеў пазнаёміцца з самабытнымі майстрамі, запісаць іх адрасы і, магчыма, штосьці замовіць для рэканструкцыі ўласнага дома. Але мяне затрымалі міліцыянты — капітан Марозенка і маёр Навумік — і завялі ў аддзяленьне міліцыі.

Спачатку казалі, што я неахайна апрануты, пасьля — што ў мяне нібыта падробны пашпарт, потым — што я нібыта падобны да нейкага злодзея, пра якога Марозенку паведамілі праз тэлефон».

Жукоўскі лічыць, што міліцыя зь перапуду прэвэнтыўна затрымлівае актывістаў перад прыездам высокага начальства і выдумляе дзеля гэтага розныя небыліцы. Акурат у гэтым, на яго думку, і выяўляецца сапраўдная традыцыя афіцыйных сьвятаў, калі, каб дагадзіць начальству, людзей адгароджваюць ад гісторыка-культурнай спадчыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG