Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакупнікі ў краме баранілі Крысьціну Шацікаву ад міліцыянтаў


Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава

Магілёўскую актывістку грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Крысьціну Шацікаву выклікаюць у Ленінскі аддзел міліцыі Горадні.

Тамтэйшыя міліцыянты хочуць узяць у актывісткі тлумачэньні па факце распаўсюджаньня ёй буклетаў на гендэрную тэматыку, а таксама паветраных шарыкаў з сымболікай кампаніі “Наш дом”.

Крысьціну Шацікаву затрымалі 18 верасьня ў адной з крамаў Горадні. Пры ёй былі два дзясяткі буклетаў і некалькі шарыкаў. Як сьцьвярджае актывістка, міліцыю выклікала загадчыца крамы.

Шацікава: “Мне сёньня патэлефанаваў міліцыянт і запатрабаваў, каб я прыехала ў Горадню й дала паўторныя тлумачэньні, бо яго калега захварэў і яму даручана цяпер справа. Акрамя таго, ён паведаміў, што адна з прадавачак пісьмова заявіла, што ў краме мы раздавалі друкаваную прадукцыю пакупнікам. Пакупнікі, дарэчы, баранілі нас ад узброеных аўтаматамі міліцыянтаў. У міліцыі мяне пратрымалі больш за тры гадзіны. Склалі пратакол апытаньня. Я ім сама аддала буклеты. Патлумачыла, што там крамолы няма. Яны для жанчын”.

Крысьціна Шацікава пакуль ня вырашыла, ці ехаць у Горадню даваць тлумачэньні. Міліцыянт, паводле яе, нават прапанаваў быў сустрэцца ў Лідзе на “Дажынках, аднак хутка перадумаў. Пра кампэнсацыю праезду ён не згадаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG