Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскі дзіцячы дом просіць дапамагчы вітамінамі


Бабруйскі дзіцячы дом зьвярнуўся да насельніцтва з просьбай дапамагчы яму назапасіць на зіму садавіны й гародніны.

Як сьцьвярджаюць у адміністрацыі, дзяржаўнай падтрымкі ім хапае, але гэтыя сродкі трэба эканоміць.

«У мэтах патаньненьня харчаваньня мы просім насельніцтва аказаць нам дапамогу. Каб грошы траціць не дзяржаўныя, а насельніцтва. Мы й самі нарыхтоўваем неабходныя харчы, каб вітаміны на зіму былі. І сад у нас ёсьць. Мы яблыкаў насушылі, павідла наварылі. Парэчак дужа шмат. Людзі нам дужа дапамагаюць. Узімку бананы прывозяць і апэльсіны», — тлумачыць сытуацыю супрацоўніца прытулку.

У дзіцячым доме 60 сірот ад трох да сямі гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG