Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Яўгена Куліка, аднаго з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба «Пагоня»


Яўген Кулік. Аўтар Леанід Шчамялёў
Яўген Кулік. Аўтар Леанід Шчамялёў

Падзеі 31 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

31 кастрычніка 1937 году нарадзіўся мастак Яўген Кулік, адзін з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусі «Пагоня», які ў верасьні 1991 году быў зацьверджаны Вярхоўным Саветам. Тады ў фае перад Авальнай заляй разгарнулі выставу, якая адлюстроўвала гісторыю нацыянальных сымбаляў. На просьбу Зянона Пазьняка яе зрабілі мастакі Яўген Кулік, Мікола Купава, Лявон Бартлаў ды іншыя.

Выстава ў фае Авальнай залі, Алег Трусаў расказвае пра Пагоню. Верасень 1991, фота Ўладзіміра Сапагова (vytoki.net).
Выстава ў фае Авальнай залі, Алег Трусаў расказвае пра Пагоню. Верасень 1991, фота Ўладзіміра Сапагова (vytoki.net).

31 кастрычніка 1992 году ня стала Міхася Ткачова, беларускага археоляга і гісторыка архітэктуры, палітычнага дзеяча. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ. Ён быў ініцыятарам аднаўленьня сацыял-дэмакратыі ў Беларусі і першым старшынём Цэнтральнай Рады БСДГ (1991–1992).

Міхась Ткачоў
Міхась Ткачоў

Як гісторык Міхась Ткачоў першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў эвалюцыю замкаў і арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

Таксама ў гэты дзень

1517 Марцін Лютэр зрабіў у Вітэнбэргу заяву пра неабходнасьць прывесьці жыцьцё кожнага чалавека і ўсяго грамадзтва ў адпаведнасьць са Словам Божым. Гэта стала пачаткам руху Рэфармацыі, які ахапіў усю Эўропу, уключаючы Беларусь. 31 кастрычніка вядомы як Дзень Рэфармацыі.

Марцін Лютэр, карціна Лукаса Кранаха
Марцін Лютэр, карціна Лукаса Кранаха

1905 — у Менску адбылася трагедыя, якая ўвайшла ў падручнікі пад назваю «Курлоўскі расстрэл». У гэты дзень каля чыгуначнага вакзалу, які тады называўся Віленскім, сабраўся 20-тысячны мітынг менчукоў, якія выступалі супраць манархіі, за дэмакратычную рэспубліку. На загад губэрнатара Паўла Курлова супраць дэманстрантаў былі кінутыя паліцыя і войска. Пачалася страляніна, у выніку якой 100 чалавек былі забітыя і каля 300 параненыя.

Мітынг перад сядзібай губэрнатара, неўзабаве войскі адкрыюць агонь па ўдзельніках маніфэстацыі (Курлоўскі расстрэл), Менск, 31 кастрычніка 1905
Мітынг перад сядзібай губэрнатара, неўзабаве войскі адкрыюць агонь па ўдзельніках маніфэстацыі (Курлоўскі расстрэл), Менск, 31 кастрычніка 1905

1947 — у Мюнхэне на беларускай мове пачала выходзіць газэта «Бацькаўшчына» (выдавалася да 1966 году).

1961 — цела Ёсіфа Сталіна таемна вынесьлі з маўзалею на Краснай плошчы Масквы і пахавалі ў загадзя выкапанай магіле ля Крамлёўскай сьцяны.

У гэты дзень нарадзіліся

1675Уладзіслаў Дзягілевіч, архітэктар, езуіт.

1910Леанід Галяк, беларускі юрыст, журналіст, грамадзкі дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША, першы рэдактар амэрыканскай газэты «Беларус».

1930Леў Гумілеўскі, скульптар, народны мастак Беларусі.

1934Тадэвуш Кокштыс, народны артыст Беларусі, актор тэатру імя Якуба Коласа.

1977 Юрась Зянковіч, палітык і юрыст, палітвязень.

Юрась Зянковіч
Юрась Зянковіч

У памяці

1929Эліяху Алеві Файнштайн, выбітны беларускі рабін.

1932Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, генэрал, сябра Народнага Сакратарыяту БНР.

Кіпрыян Кандратовіч
Кіпрыян Кандратовіч

1937Антон Баліцкі, дзяржаўны дзеяч, адзін з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі ў БССР, расстраляны НКВД.

1993Фэдэрыка Фэліні, італьянскі рэжысэр.

Фрэдэрыка Фэліні, 1965
Фрэдэрыка Фэліні, 1965

1996Віктар Тураў, беларускі рэжысэр.

Віктар Тураў
Віктар Тураў

2013Аляксей Кузьміч, беларускі савецкі мастак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG